Внимание! Сайт работает в тестовом режиме!
РАДИО – 107,4 FM –

З’яднаныя адной бядою…

Адным з галоўных мерапрыемстваў, якія старшыня ветэранскай арганізацыі раённага аддзела Дэпартамента аховы Уладзімір Бурачэўскі плануе на красавік, з’яўляецца сустрэча ў аддзеле, прымеркаваная да сумеснай даты чарнобыльскай трагедыі. Гэта ўжо стала традыцыяй. Дзясяткі гадоў мінулі з той страшнай падзеі, а памяць пра яе жыве, баліць кожнаму чалавеку і па-асабліваму – тым, хто сёння носіць званне ліквідатара наступстваў той бяды ці, як мы ўсе называем прасцей, – «чарнобыльца».

– У нашай ветэранскай арганізацыі зараз на ўліку пяць чалавек, якія носяць гэта званне, – расказаў Уладзімір Бурачэўскі. – Задача міліцыі, як вядома, ахоўваць грамадскі правапарадак. Вось і там, у чарнобыльскай зоне, нашай задачай было аберагаць ад марадзёраў пакінутую людзьмі маёмасць. З першага дня трагедыі супрацоўнікі міліцыі неслі там сваю службу. Мне выпала быць там у камандзіроўцы ў 1990 годзе. І калегі мае таксама пабывалі ў зоне па два-тры месяцы.

Сустрэча, прысвечаная красавіцкім падзеям трыццацідвухгадовай даўнасці, адбылася ў райаддзеле напярэдадні чарнобыльскай даты. Сабраліся ветэраны, іх маладзейшыя калегі. Начальнік райаддзела Дзмітрый Маркевіч уручыў «чарнобыльцам» канверты з грашыма, ліквідатары прыгадалі эпізоды з перажытага, успомнілі сваіх сяброў, хто не дажыў да гэтага дня. У зале прысутнічала жонка аднаго з іх, на вачах якой на працягу сустрэчы былі слёзы….
Закончылася мерапрыемства таксама традыцыйна – «чарнобыльцы» аддзела наведалі магілы дваіх сваіх памерлых сяброў, усклалі кветкі і яшчэ раз вярнуліся ў памяці ў тыя трагічныя дні, якія ім разам выпала перажыць.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота прадстаўлена Уладзімірам БУРАЧЭЎСКІМ

Один комментарий на «“З’яднаныя адной бядою…”»

  1. Валерий:

    Глубокое уважение этим людям. Знал двоих из них по работе в банке. И не подозревал, что они — герои нашего времени. Есть одна «афганская» песня «Время выбрало нас.» Эти слова касаются и их в полной мере. Здоровья вам, наши герои!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


Яндекс.Метрика