Страчаная спадчына Вілейшчыны: хаценчыцкія святыні і маёнткі

Гэтым артыкулам мы працягваем серыю аповедаў пра ўнікальныя аб’екты сакральнай і грамадскай архітэктуры, што напаткаў лёс забыцця: яны былі спалены падчас войнаў, разбураны ці сышлі ў нябыт са знікненнем паселішчаў, зменай дзяржаў і па многіх іншых прычынах. Мы закранём пласт адметных будынкаў драўлянага і мураванага дойлідства Вілейшчыны: касцёлаў і цэркваў, сінагог і капліц, што існавалі на нашай тэрыторыі і пра якія мы ведаем цяпер толькі па старых фотаздымках, з надрукаваных і вусных успамінаў, з навуковых даследаванняў.

Серыю артыкулаў «Страчаная спадчына Вілейшчыны» працягваем аповедам пра хаценчыцкую зямлю, пра тыя святыні, што існавалі на гэтай тэрыторыі, пра сядзібна-паркавыя ансамблі і фальваркі. Многіх з існаваўшых у Хаценчыцах і ў наваколлі культавых і грамадскіх будынкаў ужо няма, але памяць пра іх яшчэ жыве, як і існуюць пэўныя матэрыялы пра гэтыя будынкі ў гістарычных хроніках і мемуарнай літаратуры.

Цаква Нараджэння Маці Божай в. Хаценчыцы. Фота Яна Балзункевіча канца ХІХ ст.

Першае ўзгадванне Хаценчыц у пісьмовых крыніцах адносіцца да 1470 года, дзе гаворыцца аб існаванні на гэтых землях маёнтка Мікалая Радзівіла Старога. Відавочна, што маёнтак існаваў яшчэ да ХV стагоддзя, бо Радзівіл Стары атрымаў яго ў якасці пасага падчас жаніцьбы на Соф’і Янаўне Манівід. У 1520 годзе маёнтак Хаценчыцы дастаўся сыну Мікалая Радзівіла Старога Мікалаю ІІІ. З 1550 года дзве часткі маёнтка Хаценчыцы з’яўляюцца ўласнасцю братоў Рагозаў (Рагозічаў), дваран гаспадарскіх, і гэтыя землі належалі роду Рагозаў ажно да канца XVI стагоддзя. Трэба адзначыць, што трэцяя частка хаценчыцкай зямлі склала асобны маёнтак Лукавец. Немагчыма абмінуць увагай і той факт, што існуе вельмі абгрунтаваная версія, што менавіта на хаценчыцкай зямлі нарадзіўся будучы першадрукар і асветнік Іван Фёдараў, які быў выхадцам менавіта з роду Рагозаў. Гэты факт надае хаценчыцкай зямлі вялікі гонар за свайго земляка, што адраджалі кнігадрукаванне на Украіне і першымі распаўсюдзіў яго на маскоўскія землі. Калі спасылацца на пісьмовыя крыніцы, то менавіта пры Рагозічах была пабудавана і адна з першых цэркваў, што існавала ў Хаценчыцах. У 1595 годзе частка маёнтка Хаценчыцы была ўласнасцю Міхаіла Васільевіча Рагозы, мітрапаліта кіеўскага і ўсяе Русі. Нарадзіўся будучы мітрапаліт таксама ў сям’і шляхціца Рагозы каля 1540 года. У радавым маёнтку Хаценчыцы, частка якога дасталася Міхаілу па спадчыне, знаходзілася царква ў гонар Нараджэння Багародзіцы. Інвентар Хаценчыц за 1598 год таксама ўзгадвае аб дзейнай царкве з добраўпарадкаванай гаспадаркай. Росквіт Хаценчыцкай царквы, як і многіх іншых храмаў Вілейшчыны, быў спынены трынаццацігадовай вайной 1654–1667 гадоў паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Па апісанні, дадзеным у кнізе А. Сапунова і князя В. Друцкага-Любецкага «Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісенскага і Вілейскага паветаў Віленскай губерні», выдадзенай у канцы ХІХ стагоддзя, узгадваецца, што на канец 1790-х гадоў царква ў Хаценчыцах была ў заняпадзе і выглядала як невялікі драўляны будынак з земляной падлогай пад адным купалам. Званы царквы месціліся не на званіцы, а пад накрыццём «у вілах» на цвінтары, гэта значыць, на спецыяльна ўладкаваных канструкцыях з жэрдак, якія не мелі фундамента і сцен. Недалёка ад царквы размяшчаліся прыходскія могілкі, што месціліся на вялікім гарадзішчы, дзе, па паданні, у старажытныя часы размяшчалася язычніцкае капішча. Гэтыя могілкі дзейнічаюць і ў нашыя дні, і са старажытнага капішча адкрываецца добры від на наваколле Хаценчыц і зараз.

        

Уязная брама і стайня маёнтка Хаценчыцы і выгляд самой сядзібы

У 1607 годзе пасля смерці апошняга ўладальніка Хаценчыц з роду Рагозаў Фёдара Андрэевіча яго ўласнасць па спадчыне дасталася сёстрам – Зданцы Свалынскай і Ганне Пракаповіч. У 1608 годзе Зданка Свалынская саступіла сваю частку маёнтка сыну – Яну Свалынскаму, які ў наступным годзе купіў за 30 коп літоўскіх грошай у Войцеха і Гальшкі Мілеўскіх карпавіцкі бор і далучыў яго да маёнтка. Увогуле, у XVIІ– XVIІІ стагоддзях маёнтак Хаценчыцы часткамі належаў Пракаповічам, Мілеўскім, Касоўскім, Рымшам, Галінскім і іншым. Пачынаючы з ХІХ стагоддзя Хаценчыцамі валодае род Высоцкіх. Спачатку маёнтак належаў Аўгусціну Высоцкаму, затым па спадчыне быў часткова падзелены і перайшоў да яго сыноў Станіслава і Іосіфа. Затым пэўны час маёнткам Хаценчыцы валодаў сын Іосіфа Высоцкага Аляксандр. У гэты час Хаценчыцы – мястэчка, цэнтр воласці, дзе маецца валасное праўленне, царква і школа. Новая драўляная царква была пабудавана 6 снежня 1883 года і прадстаўляла сабой так званую царкву-«мураўёўку» – назва цэркваў, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХІХ стагоддзя пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гадоў у так званым псеўдарускім стылі з ініцыятывы віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, ад прозвішча якога і пайшло сама назва тыпавых храмаў. Хаценчыцкая царква ўяўляла сабой будынак развітой падоўжана-восевай кампазіцыі з элементамі псеўдарускага стылю. Сам будынак царквы складаўся з чатырох частак: бабінца са званіцай, трапезнай, малітоўнай залы, крытага наверша з адным купалам і алтарнай часткі. Дэкаратыўнае ўбранне царквы было выканана ў традыцыях рускага праваслаўнага дойлідства з выкарыстаннем элементаў беларускага народнага дойлідства. У малітоўным зале быў усталяваны разны іканастас з некалькімі абразамі ў паўтары рады і Царская Брама з невялікімі абразамі. Хаценчыцкая царква ў гонар Нараджэння Багародзіцы праіснавала да часоў Вялікай Айчыннай вайны, калі пры знішчэнні хаценчыцкага нямецкага гарнізона была спалена. Рэшткі падмурка хаценчыцкай царквы можна знайсці зараз, захаваліся нават і прыступкі храма. І хаця царква бясследна знікла, але застаўся фотаздымак Яна Балзункевіча канца ХІХ стагоддзя, на якім выразна бачны хаценчыцкі храм.

У верасні 1915 года на хаценчыцкай зямлі адбываліся ўпартыя баі рускіх войск з кайзераўскімі захопнікамі. З 1921 па 1939 гады гэта тэрыторыя ў складзе Польскай дзяржавы. Хаценчыцы ў гэты час – цэнтр гміны Вілейскага павета. Перад пачаткам Другой сусветнай вайны на пасаду войта гміны быў абраны Леон Бароўскі, што валодаў маёнткам Шчокаўшчына, дзе размяшчаўся невялікі і сціплы сядзібны дом, які калісьці служыў леснічоўкай. Такія маёнткі яшчэ называлі дворыкамі. Яго жонка Марыя вяла грамадскую дзейнасць па падтрымцы бедных і была вядомая правядзеннем дабрачынных акцый. З прыходам саветаў Леона Бароўскага арыштавалі і саслалі ўглыб Расіі, дзе яму атрымалася перажыць вайну. А вось Марыя з дарослым сынам загінулі, калі ў час вайны яны спыніліся на начлег у Раёўцы на шляху да Вільні – былі забіты мясцовымі паліцаямі.

Маёнтак Шчокаўшчына (Дварок) Леона Бароўскага

У хаценчыцкім маёнтку ў міжваенны перыяд было наладжана вядомае сваёй якасцю вытворчасць вэнджанай мясной прадукцыі, якая пастаўлялася ў лепшыя крамы Вільні і Варшавы. На той час заснавала і кіравала гэтай вытворчасцю Люцыя Высоцкая, а пасля яе смерці – дачка Алена Вайткевіч. У гэты час пры маёнтку таксама дзейнічаў вінаробчы завод, на якім працавала каля дванаццаці рабочых, тут жа месціўся паравы млын. Агулам хаценчыцкі маёнтак перад 1939 годам меў каля 641 га зямлі.

Люцыя Высоцкая і яе дачка Алена Вайткевіч каля хаценчыцкай сядзібы

Цікавы факт, які не так шырока вядомы, што у 1930-я гады ў Хаценчыцах павінны былі пабудаваць вялікі драўляны касцёл па праекту Яна Бароўскага, які сваімі каранямі таксама паходзіў з Вілейшчыны. Вялікую цікавасць уяўляе знойдзены даследчыкам мастацтва і архітэктуры, культуролагам Сяргеем Харэўскім праект 1937 гада архітэктара Яна Бароўскага i архiтэктара-iнжынера Людвiка Фаркевiча драўлянага касцёлу ў Хаценчыцах. Ён павінен быў мець выразныя рысы “закапанскага” стылю, але з элементамі беларускага народнага дойлідства. Першапачаткова планавалася вялікая (даўжыня 22 м, шырыня 10 м) аднавежавая бажніца з мноствам дадатковых аб’ёмаў. Кампазiцыя гэтага касцёла была надзвычай дынамічнай дзякуючы адмысловай асіметрыі і акцэнтаванню ўвагі на званіцы. Перад пачаткам 1939 года ў Хаценчыцах нават быў закладзены зруб будучага касцёла, але здзейсніцца гэтаму будаўніцтву не было наканавана.

            

Праект касцёла ў Хаценчыцах Вілейскага павета. 1937 г.

Непадалёк ад Хаценчыц размяшчалася і польская стражніца, дзе месцілася рота памежнікаў, а ў Лоўцавічах зазмяшчалася меншая стражніца, дзе было каля 25 чалавек, што адпавядала ўзводу. Будынкі стражніц таксама прадстаўлялі сабой унікальны прыклад ваеннага дойлідства на нашых землях. Такімі ўзорамі былі і будынкі местачковай шляхецкай культуры – маёнткі і фальваркі. Прыкладам невялікага, але ўтульнага фальварка з’ўлялася сядзіба Баброўка, што месцілася ў шасці кіламетрах ад Хаценчыц. Тут мелася каля 120 гектараў зямлі, 60 з якіх былі ворнымі. Захаваліся фотаздымкі гэтага фальварка і нават успаміны Альгерда Ентыса, аднаго з прадстаўнікоў роду Чэхоўскіх, што валодалі маёнткам. Вось што ён узгадвае пра гаспадароў навакольных сядзіб: «Сяброўскія адносіны звязвалі маіх бацькоў з гаспадарамі некаторых суседніх маёнткаў. Бліжэйшыя і самыя доўгія, таму што як мінімум два пакаленні маіх продкаў падтрымлівалі сувязі з імі, была сям’я Высоцкіх, якія валодалі Хаценчыцамі… Падтрымліваліся цесныя адносіны з Леонам і Марыяй Бароўскімі, якія валодалі шырокімі побач з Баброўкай лясамі і маёнткам Шчокаўшчына. Блізкія ўзаемаадносіны звязвалі нас з сям’ёй Родзевічаў, якія валодалі маёнткам Казімірава, непадалёк ад Ільі. Я памятаю іх выдатны стары дом. У іх было тры дачкі і сын. Старэйшая з іх, Станіслава, выйшла замуж за Вітольда Вашнеўскага з фальварка Палянне. Сярэдняя, Марыя, выйшла замуж за ўладальніка воднага млына ў Ільі Генрыха Лампрэхта, а самая меншая, – Ядвіга, была настаўніцай у суседняй вёсцы Малявічы. На ўсход ад Баброўкі знаходзіўся і самы вялікі ў акрузе маёнтак Лукавец, які належаў Яну Бароўскаму. Гэты фальварак прылягаў да самай мяжы панства польскага. Маёнтак уключаў у сябе парк і вялікі сядзібны дом, а таксама свірны, пабудаваныя ў самабытным стылі і акружаныя высокай каменнай сцяной. І яшчэ адзін маёнтак застаўся ў маёй памяці. Называўся ён даволі дзіўна – Чарвякі – і таксама ляжаў ля самай мяжы, на поўнач ад Лукаўца. Там была вялікая колькасць рыбных ставоў і вадзяны млын. Тут гаспадарыў трэці брат з сям’і Бароўскіх – Ігнат…».

Фальварак Баброўка

Захаваўся ў асабістых архівах і яшчэ адзін фотаздымак 1948 года, на якім можна пабачыць  сядзібу польскага асадніка ва ўрочышчы Казлёўшчына, што месцілася паблізу Хаценчыц. Пасля вайны ў гэтым сядзібным будынку асадніка месцілася да 1962 года Хаценчыцкая школа.

Былая сядзіба фальварка Казлёўшчына

Шмат было ў гісторыі хаценчыцкага краю, адным артыкулам усё гэта не апісаць. Зніклі, на вялікі жаль, маўклівыя сведкі тых часоў – сакральныя і грамадскія будынкі, сядзібныя дамы маёнткаў і фальваркаў, але засталася памяць… І гэта вельмі важна.

Сяргей ГАНЧАР.

Фота прадстаўлена вілейскай суполкай Таварыства аховы помнікаў імя А. Лужынскага


Написать комментарий

НОВОСТИ

Страчаная спадчына Вілейшчыны: хаценчыцкія святыні і маёнткі

В Вилейке родился мальчик в День защиты детей

«ДоггиПарк-2018» в Вилейке. На межрегиональном конкурсе выберут лучшую «Няшку» и «Работяжку»

За купание в запрещенных местах могут оштрафовать

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (4 – 10 июня) - 4 июня 2018 (2488)
  • В ДТП в Вилейском районе погиб 3-летний ребёнок - 4 июня 2018 (1857)
  • За одну ночь в Вилейке подожгли два автомобиля. В третьем – сломали дворник - 5 июня 2018 (380)
  • «ДоггиПарк-2018» в Вилейке. На межрегиональном конкурсе выберут лучшую "Няшку" и "Работяжку" - 4 июня 2018 (280)
  • За купание в запрещенных местах могут оштрафовать - 4 июня 2018 (275)
  • В Вилейке родился мальчик в День защиты детей - 5 июня 2018 (211)
  • ФОТОРЕПОРТАЖ. Как прошёл в Вилейке праздник "Детства и семьи" - 4 июня 2018 (163)
  • «Праздник детства и семьи!» на Вилейщине… - 4 июня 2018 (28)
  • О безопасности в своём доме! - 4 июня 2018 (10)
  • На централизованное тестирование (ЦТ) в Беларуси в 2018 году зарегистрирован 82 471 человек - 5 июня 2018 (8)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Подарки от Белагропромбанка: На празднике «Детства и семьи»победители шоу близнецов получили велосипеды

    Отдыхайте безопасно!

    Футбол «Старые Дороги»–»Вилия». Матч завершился победой «Вилии» со счётом 1:0

    Команда Вилейского лесхоза приняла участие в областной летней спартакиаде работников лесхозов Минской области

    В настольном теннисе и стрельбе наши лучшие на XII Минской областной спартакиаде работников агропромышленного комплекса

    Страчаная спадчына Вілейшчыны: хаценчыцкія святыні і маёнткі

    Ярмарка занимательных экспериментов в городском парке Вилейки посетило более 400 учащихся

    В Иже прошла акция по оценке факторов риска неинфекционных заболеваний и информированию сельчан по их профилактике

    В Вилейке родился мальчик в День защиты детей

    У «Нарачанскіх зорах» з палёў адвозіцца па 600-700 тон сянажнай масы

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика