Віляйчане прынялі ўдзел у XII фестывалі нацыянальных культур у Гродне

У першыя днi чэрвеня ў Гродне праходзіў Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які даўно стаў візітнай карткай горада над Нёманам. Раз на два гады ўжо амаль чвэрць стагоддзя цэнтр Гродна на некалькі дзён ператвараецца ў адну вялікую святочную пляцоўку. Удзел у 12-м фестывалі нацыянальных культур у гэтым годзе прынялі і віляйчане – народны калектыў «Суквецце» Вілейскага Палаца культуры і майстры раённага Дома рамёстваў.

Дзясяткі сцэн, больш за 40 розных мерапрыемстваў, напоўненых музыкай, танцамі, нацыянальнымі пачастункамі, культурнымі падзеямі, гульнямі і забавамі – гэтым жыў Гродна тры дні чэрвеня. Як заўжды самым запамiнальным момантам першага дня фестывалю стала тэатралiзаванае шэсце нацыянальных дыяспар. У адметных і каларытных нацыянальных касцюмах, з песнямi, танцамi, галоўныя ўдзельнікі фестывалю прайшлi ад плошчы Ленiна да плошчы Савецкай горада Гродна.
– Мы як быццам пабывалі ў маленькай Швейцарыі, толькі беларускай, – падзялілася з намі ўражаннямі салістка народнага калектыву «Суквецце» Марына Заяц. – Якое захапляльнае відовішча: два кіламетры жывога калідора гледачоў, каля тысячы артыстаў і прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар – такім быў маштаб святочнага шэсця.

– На адборачных турах, што папярэднічалі фестывалю, наш калектыў быў вызначаны прадстаўляць рускае падвор’е, – расказвае кіраўнік «Суквецця» Святлана Траццяк. – Вядома, што акрамя беларускіх песень у нашым репертуары шырока прадстаўлены і рускія народныя. Гэта і было вырашальным на адборы. Вялікі гонар прадстаўляць нашых суседзяў, братэрскі нам народ – рускую дыяспару, і прыемна, што нас заўважылі сярод дзясяткаў масцітых калектываў.

І сапраўды, традыцыйна адной з самых шматлікіх на фестывалі была руская дэлегацыя. Канцэрты і танцы ў рэжыме нон-стоп праходзілі на імправізаванай сцэне моладзевага цэнтра «Гродна» ў старым горадзе. На другі дзень вілейскія артысты прадставілі вялікую праграму для гасцей фестывалю, а таксама пад адну з песень віталі і высокіх гасцей з Расіі і Беларусі на рускім падворку. Таму нездарма за свой прафесіяналізм і значны ўклад у папулярызацыю рускай песні народны калектыў «Суквецце» быў узнагароджаны дыпломам фестывалю.

– Вельмі спадабаўся горад, уразіў маштаб фестывалю і яго высокая арганізацыя, – адзначылі сумесна Алена Саўрук і Леанід Гайчук, салісты калектыву. – Цяпер будзем чакаць наступнага фестывалю і рыхтавацца да ўдзелу ў ім.

Лепшыя аматарскія і прафесійныя калектывы, а таксама народныя майстры цэнтральнага рэгіёну прымалі ўдзел у фестывалі нацыянальных культур, прадстаўляючы падвор’е Мінскай вобласці. Сярод іх былі і народныя ўмельцы з Вілейскага раёна. Майстар народных промыслаў Тамара Бурко, кіраўнік гуртка Наталля Данілевіч, майстары-метадысты Алена Кісялёва і Алена Навуменка, супрацоўнікі Вілейскага раённага Дома рамёстваў, прадставілі выставу сваіх лепшых работ на беларускім падворку Мінскай вобласці. Творчыя работы, выкананыя ў розных тэхніках – кераміка, пляценне з лазы, саломапляценне, ткацтва, а таксама іншыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Вілейшчыны, радавалі гасцей свята. Супрацоўнікі Дома рамёстваў былі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні заключных мерапрыемстваў XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Адным словам, віляйчане паказалі сябе і паглядзелі на іншых. Ну што ж, ведай нашых!

Сяргей ГАНЧАР.


Написать комментарий

НОВОСТИ

Фотоконкурс «Радзіма» – принимай участие, расскажи о своей малой Родине!

Информация о пустующих домах в Вилейке

Какими штрафами потребители расплачиваются за безучетное потребление электроэнергии на Вилейщине?

В шести районах Минской области введен временный запрет на посещение лесов

ВСЕ НОВОСТИ

В Вилейском районе введён запрет на посещение лесов

Сеансы кинотеатра «Мир» (11 – 17 июня)

Выпускной бал — 2018. Фоторепортаж

Фотоконкурс «Радзіма» – принимай участие, расскажи о своей малой Родине!

Ты меня не тролль!

Профилактика кишечных инфекций

Елена ГРАКОВИЧ: «Купание в открытых водоёмах требует разумного поведения»

Информация о пустующих домах в Вилейке

Какими штрафами потребители расплачиваются за безучетное потребление электроэнергии на Вилейщине?

Надувные аттракционы: кто должен следить за безопасностью?

РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
Яндекс.Метрика