Да Дня медыцынскіх работнікаў. Ільянская ўчастковая бальніца

Так даступна і зразумела кожнаму можна акрэсліць зону медыцынскага абслугоўвання, якое ажыццяўляецца Ільянскай участковай бальніцай. Для канкрэтыкі можна дадаць, што працягласць участка складае 45 кіламетраў. 3012 дарослых і 640 дзяцей тутэйшага насельніцтва лечаць медработнікі гэтай сельскай бальніцы.

Ля дзвярэй перад кабінетам урача агульнай практыкі Юрыя Панятоўскага ў амбулаторыі – некалькі чалавек з талончыкамі.

– Юрый Лявонавіч у стацыянары аглядае хворых, хутка будзе тут на прыёме, – растлумачыла мне незнаёмая маладжавая жанчына. – Вось-вось прыйдзе.

І сапраўды, хутка Панятоўскі быў на месцы, і неўзабаве прыём пачаўся. Скарыстаўшыся невялічкім перапынкам, зайшла ў кабінет урача і я, каб пагутарыць пра работу і клопаты сельскіх медработнікаў.

Ільянская ўчастковая бальніца – гэта амбулаторыя на сто наведванняў у змену і стацыянар (тэрапеўтычнае аддзяленне на 20 ложкаў і аддзяленне паліятыўнай медыцынскай дапамогі ці, як яго называюць, хоспіс для аказання дапамогі анкалагічна хворым людзям на 15 ложкаў). На дадзены момант у бальніцы працуюць тры ўрачы (акрамя майго субяседніка, тут ёсць урач-стаматолаг і урач-педыятр). Яшчэ два ўрачы знаходзяцца ў дэкрэтным. У жніўні, адзначыў Юрый Панятоўскі, тут чакаюць маладога спецыяліста – урача агульнай практыкі.

медработники

Двое з медыцынскай дынастыі: Зінаіда Пятроўна і Анастасія Мікуцкія

– У нас ёсць усё неабходнае абсталяванне для аказання людзям кваліфікаванай дапамогі, – пачаў расказваць кіраўнік медустановы. – Тут, на месцы, можам рабіць у сваёй лабараторыі самыя неабходныя аналізы: агульныя крыві і мачы, вызначаем халестэрын, глюкозу. Ёсць у нас і невялічкая аперацыйная, дзе праводзім дробныя аперацыі. Маем атаскоп для дыягностыкі захворванняў сярэдняга вуха, нескладаныя з якіх лечым самі. Нашы спецыялісты маюць магчымасць дыягнаставаць глаўкому на ранніх стадыях. У бальніцы ёсць два аўтамабілі, якія дастаўляюць медработнікаў па выкліках.

На Ільяншчыне размяшчаюцца яшчэ і чатыры фельчарска-акушэрскія пункты, дзе жыхары навакольных вёсак атрымліваюць медыцынскую дапамогу. Як адзначыў Юрый Панятоўскі, загадваюць ФАПамі кваліфікаваныя людзі, з багатым прафесіянальным вопытам. У Партызанскім на гэтай пасадзе фельчар Аляксей Сялюн, які ў свой час прыехаў сюды жыць і, як высветлілася, назаўсёды. Уважлівага і ведаючага сваю справу фельчара вельмі цэняць людзі і паважліва называюць яго «наш Мікалаевіч». Аляксей Сялюн пастаянна ўдасканальваецца ў прафесіянальным плане, заўсёды ў курсе навінак у медыцыне. Прыемна, азначыў Юрый Панятоўскі, што шчырая праца Аляксея Селюна ацэнена кіраўніцтвам, яго партрэт занесены на раённую Дошку гонару. Урэшце, адзначыў мой суразмоўца, толькі падзячных слоў за прафесіяналізм і шматгадовую працу заслугоўваюць і загадчыкі фельчарска-акушэрскіх пунктаў у Абадоўцах, дзе працуе Алена Буркевіч, у Лукаўцы (Таццяна Косцік). Неабыякавыя да чужога болю, чулыя, нераўнадушныя да ўсяго, што адбываецца навокал, і прафесіяналы – так ахарактарызаваў калег Юрый Панятоўскі. Вельмі цёпла ўзгадаў ён і фельчара Анастасію Міхайлаўну Кажура, якая больш за пяцьдзясят гадоў працавала на ФАПе ў Карпавічах. Зараз жанчына на заслужаным адпачынку, але мясцовыя жыхары не-не ды і звернуцца да яе за парадай, папросяць дапамогі. На працягу многіх-многіх гадоў гэтая сціплая жанчына была «сваім доктарам» для землякоў, застаецца ім і сёння.

Урач з маленькім наведвальнікам

У Ільянскай участковай бальніцы працуе нямала людзей, якія аддалі высакароднай справе многа гадоў. Яны, ветэраны, і сёння ў страі, і іх прафесіяналізм, адносіны да сваіх абавязкаў і да людзей – прыклад для маладых калег. Старшая медсястра бальніцы Тамара Іванаўна Пракаповіч, патранажная медсястра Зінаіда Пятроўна Мікуцкая, фельчар-лабарант Валянціна Васільеўна Каралёва, медсястра фізіятэрапеўтычнага кабінета Святлана Мікалаеўна Уласевіч – гэтыя вопытныя медработнікі зараз і ёсць той касцяк сельскіх прафесіяналаў ад медыцыны. Іх паважаюць, у іх вучацца маладыя калегі, і добрыя традыцыі, такім чынам, не затухаюць, а перадаюцца юным.

Дарэчы, аб пераемнасці. Дакладней, аб медыцынскіх дынастыях. З прадстаўнікамі адной з іх я пазнаёмілася ў Ільі. Ужо з далёкага 1969-га працуе ў мясцовай бальніцы Зінаіда Пятроўна Мікуцкая. Прыехала сюды маладым спецыялістам на «хуткую», неўзабаве выйшла замуж за мясцовага хлопца. У сям’і Мікуцкіх нарадзіліся і выраслі дачка і сын,. дачка, як і мама, стала медработнікам і працуе зараз у Мінску. Заканчвае медінстытут і будзе ўрачом і ўнук Зінаіды Пятроўны, Дзмітрый, а ўнучка, Анастасія, нават і працуе тут, у мясцовай бальніцы, медыцынскай сястрой стаматалагічнага кабінета. Яна нярэдка забягае ў рэгістратуру да бабулі, каб параіцца па нейкім пытанні, пачуць словы падтрымкі не проста ад бабулі, а ад старэйшага калегі, прафесіянала. Што і казаць, радуе і цешыць такая пераемнасць пакаленняў.

Са старшай медсястрой Тамарай Пракаповіч мы прайшлі па аддзяленнях бальніцы. З асаблівым пачуццём наведалі паліятыўнае. Тут суцішаецца боль – фізічны і душэўны – людзям на апошняй стадыі анкалогіі. У гэтым аддзяленні абслугоўваюцца хворыя з адзінаццаці раёнаў сталічнай вобласці.

– У гэтым аддзяленні працуюць асаблівыя людзі, – падзялілася Тамара Пракаповіч. – Нераўнадушныя, здольныя адчуваць чужы боль, суперажываць і, разам з тым, падымаць настрой, суцяшаць, усяляць веру… Далёка не кожны можа з дня ў дзень на працягу многіх гадоў даглядаць ляжачых людзей – мяняць памперсы, рабіць розныя працэдуры, карміць з лыжачкі…

А гэтыя жанчыны, падумалася, усё гэта робяць і радуюцца кожнаму – хоць самаму маленькаму – пробліску надзеі ў вачах цяжка хворых… Дзякуй вам, паважаныя, за такую нялёгкую, але ж такую патрэбную для ўсіх працу! На развітанне я зрабіла фота медработнікаў стацыянара на ганачку хоспіса. Медсёстры Алена Шупенька, Святлана Уласевіч і Зоя Долгая, санітаркі Ірына Іванец, Святлана Кабак, Наталля Жалняровіч і Таццяна Вараўка. Людзі, якія заўсёды там, дзе цяжка і балюча. І менавіта ім наканавана аблягчаць і суцяшаць… Такая вось праца, якую правільней назваць місіяй.

Пакідаючы Ільянскую ўчастковую бальніцу, зноў наведалася да яе загадчыка. Юрый Лявонавіч расказаў, што за гады яго працы ў Ільі (а прыехаў сюды ў 1997 годзе) змяніліся пакаленні, і сёння да ўрача прыводзяць дзяцей тыя, хто сам тады, два дзясяткі гадоў назад, быў яшчэ дзіцём.
Літаральна кожную сям’ю ведае урач, пра ўсе людскія балячкі, таму нават можа прагназаваць, што каму пагражае ў будучым. І тут жа дае слушныя рэкамендацыі, як пазбегнуць непрыемнага, абысці, вобразна кажучы, падводныя рыфы ў рацэ здароўя. І пра сваю сям’ю гаварыў Юрый Лявонавіч: пра жонку, Таццяну Валянцінаўну, якая працуе медсястрой у бальніцы, пра дзяцей, якія пакуль што не мараць пра медыцыну, а выбіраюць свае шляхі ў жыцці.

Урач агульнай практыкі, сямейны ўрач, земскі. Для мяне гэта сінонімы, бо за кожным з іх – адзін і той жа сэнс: прафесіянал высокага класа, які жыве сярод сваіх пацыентаў, добра ведае іх і не адмаўляе ў дапамозе ні днём, ні ўначы. Прыкладна так мне ўяўляецца.

Калі развітваліся з ільянскімі медработнікамі, з амбулаторыі выйшла жанчына з малым хлапчуком.
– Не хочаш сфатаграфавацца з доктарам? – прапанавала я малому.

Мішка (урач тут жа назваў імя хлапчука) згодна кіўнуў, падбег да Юрыя Панятоўскага і прыціснуўся да яго, як да добра-добра знаёмага і нават роднага чалавека.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

В Вилейке ненужные вещи предлагают отдать детям для творчества

Во время ремонта церкви обнаружили вход в подземное помещение, в котором оборудуют церковно-археологический музей

В гимназиях Беларуси разрешили проводить учебные занятия во вторую смену

Тео, Пугачёва, Сердючка. Ко Дню медиков в Вилейке прошёл концерт – фоторепортаж

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Две жительницы Вилейского района выиграли по  автомобилю GEELY ATLAS - 13 июня 2018 (1915)
  • Во время ремонта церкви обнаружили вход в подземное помещение, в котором оборудуют церковно-археологический музей - 14 июня 2018 (1640)
  • В Вилейском районе женщина сжигала мусор. В результате сгорел дом, автомобиль и живность - 13 июня 2018 (1317)
  • Тео, Пугачёва, Сердючка. Ко Дню медиков в Вилейке прошёл концерт – фоторепортаж - 13 июня 2018 (1038)
  • В Вилейском районе минчанин с гравийной дороги съехал в мелиоративный канал - 14 июня 2018 (462)
  • ГАИ на выходных в Вилейке и районе будет активно ловить пьяных водитель - 14 июня 2018 (297)
  • В Вилейке ненужные вещи предлагают отдать детям для творчества - 14 июня 2018 (229)
  • 10-минутный фейерверк увидят вилейчане 3 июля. Программа празднования - 15 июня 2018 (176)
  • Гродно, Витебск, Минский район, Вилейка: известны некоторые участники конкурса "ДоггиПарк-2018" - 13 июня 2018 (167)
  • Литературный Open-Air ждёт всех 2 июля в городском парке Вилейки - 13 июня 2018 (101)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Вилейская футбольная команда «Сатурн» в финале областных соревнований «Кожаный мяча»

    Да Дня медыцынскіх работнікаў. Ільянская ўчастковая бальніца

    19 июня приём граждан проведёт депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь ЖИБУЛЬ Наталия Петровна

    20 июня состоится «прямая телефонная линия»с первым заместителем  начальника управления по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома ВЕРЕМЕЕВОЙ Светланой Владимировной

    Верка Сердючка в Вилейке

    «Кола Часу 2018». Выставку ретро-мотоциклов  вилейчане смогут увидеть в Долгиново

    10-минутный фейерверк увидят вилейчане 3 июля. Программа празднования

    ЕЭК освободила от пошлин товары для подготовки и проведения в Беларуси II Европейских игр

    Программа католического феста в Будславе-2018

    У вилейчанки похитили оставленный в магазине кошелёк с деньгами

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика