В Вилейке состоялась презентация новой уникальной выставки Владимира Лиходедова, посвящённой Тадеушу Костюшке

У мінулую суботу, 16 чэрвеня, Вілейку наведала шмат высокіх гасцей, сярод якіх былі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, намеснік міністра культуры Беларусі Аляксандр Яцко, галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сёння» Дзмітрый Жук і шэраг іншых вядомых у Беларусі і за яе межамі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў і неабыякавых да сваёй гісторыі людзей. Нагодай для гэтага была прэзентацыя адметнай музейнай экспазіцыі, што размясцілася ў творчай майстэрні «У пошуках страчанага» беларускага калекцыянера і гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава ў будынку былой вілейскай друкарні па вуліцы Вадап’янава, прысвечаная выбітнаму сыну беларускага народа Тадэвушу Касцюшку.

Аб тым, што ў творчай майстэрні Уладзіміра Ліхадзедава ў Вілейцы рыхтуецца да адкрыцця пастаянная экспазіцыя, прысвечаная Тадэвушу Касцюшку, многія даведаліся з публікацыі ў кастрычніку мінулага года на старонках газеты «СБ. Беларусь сёння». Уладзімір Аляксеевіч тады раскрыў некаторыя задумы будучай экспазіцыі і тым самым заінтрыгаваў як музейшчыкаў і гісторыкаў, так і непасрэдна ўсіх нас, віляйчан. І вось прэзентацыя новай экспазіцыі, прысвечанай Тадэвушу Касцюшку, адбылася. Кожны з наведвальнікаў вілейскай творчай майстэрні быў у чаканні нечага ўнікальнага – і гэта здзейснілася. Па-першае, той, хто бываў у будынку былой друкарні ранней, не мог паверыць вачам, якія змены адбыліся з унутраннай прасторай будынка. Уладзімір Ліхадзедаў, як сапраўдны гісторык і прыхільнік даўніны, змог аднавіць непаўторны выгляд будынка пачатку мінулага стагоддзя: тут поўнасцю зняты напластаванні пасляваенных слаёў тынкоўкі, адкрыты выгляд старажытнай муроўкі, а сам інтэр’ер першага паверха насычаны рарытэтамі друкаванай справы 16-20 стагоддзяў. Тут, у экспазіцыі, прысвечанай беларускаму кнігадрукаванню, кожны з прысутных змог ўласнаручна на друкарскім абсталяванні вырабіць паперу па старадаўняй тэхналогіі і надрукаваць на ёй першы ліст бібліі Францыска Скарыны.

– Я вітаю ўсіх прысутных у сваёй творчай майстэрні, – распачаў імпрэзу Уладзімір Ліхадзедаў. – Сёння мне хочацца прадэманстраваць усё тое, што ўдалося зрабіць ў праекце «У пошуках страчанага», цягам ужо больш за 15 гадоў. Першы паверх майстэрні прысвечаны тэме беларускага кнігадрукавання і друкарскай справе амаль пяці мінулых стагоддзяў. На другім паверсе можна ўбачыць пакоі пісьменнікаў сярэдзіны 19 і 20 стагоддзяў. Але самае галоўнае, для чаго мы сёння тут сабраліся, – гэта прэзентацыя ўнікальнай экспазіцыі, прысвечанай вядомаму палітычнаму і ваеннаму дзеячу, выдатнаму сыну беларускай зямлі – Тадэвушу Касцюшку. Экспазіцыя складаецца з двух раздзелаў: першы – «Жыццёвы шлях і ўвекавечванне памяці Тадэвуша Касцюшкі», заснаваны на сабранай мною ўнікальнай калекцыі паштовак, друкаваных матэрыялаў і іншых артэфактаў сярэдзіны 19 – пачатку 20-х стагоддзяў. Другі раздзел распавядае пра жыццё Тадэвуша Касцюшкі ў Філадэльфіі. Спецыяльна для гэтага раздзелу быў адноўлены інтэр’ер пакоя, у якім Касцюшка жыў у Філадэльфіі. Я запрашаю ўсіх пазнаёміцца з прадстаўленымі ўнікальнымі экспазіцыямі і спадзяюся, што ў бліжэйшым будучым мы яшчэ сустрэнемся на новых прэзентацыях, бо ў планах – прысвяціць асобныя пакоі такім выдатным беларусам, як Адаму Міцкевічу, Яну Булгаку, Элаізе Ажэшка і многім іншым.

Выступаючы на адкрыцці прэзентацыі, Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адзначыў, што творчая майстэрня Уладзіміра Ліхадзедава – гэта прыклад развіцця прыватнага беларускага калекцыяніравання. «Кожны пакой тут прадстаўляе вялікую цікавасць і ўнікальную значнасць як для захавання нашай культурнай спадчыны, так і вяртання памяці аб нашых знакамітых земляках. Вялікую значнасць у справе гістарычнага выхавання беларускага грамадства прадстаўляюць і ўнікальныя філакартычныя калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». Я быў тут, у майстэрні, некалькі гадоў таму і не магу паверыць, што за гэты час можна было зрабіць столькі…», – адзначыў Максім Рыжанкоў.

– Творчая майстэрня «У пошуках страчанага» – сапраўдны нацыянальны здабытак, – адзначыў і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч. – Я лічу, што Вілейцы вельмі пашанцавала, бо Уладзімір Ліхадзедаў абраў менавіта ваш горад для стварэння такога адметнага аб’екта. Ды і ўвогуле, той сумесны творчы праект, што паўстаў на старонках газеты «СБ. Беларусь сёння» – унікальны. Па-першае, менавіта за яго Уладзімір Ліхадзедаў і былы рэдактар выдання Павел Якубовіч атрымалі прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А па-другое, я больш не ведаю ніводнай творчай газетнай рубрыкі, якая так доўга існуе – і гэта таксама нацыянальны здабытак.

І вось усе прысутныя накіраваліся на другі паверх, каб пазнаёміцца з экспазіцыямі. Трэба адзначыць, што постаць Тадэвуша Касцюшкі значна не толькі для беларускага народа. Сваім яго лічаць некалькі краін, у тым ліку – Польшча і ЗША. Тадэвуш Касцюшка – нацыянальны герой Злучаных Штатаў Амерыкі, нацыянальны герой Польшчы, ганаровы грамадзянін Францыі, ваенны і дзяржаўны дзеяч, таленавіты інжынер, але ўсё ж – ураджэнец беларускай зямлі, і хто калі не мы павінны найбольш ганарыцца сваім земляком. У многіх краінах свету яго імя носяць плошчы, вуліцы, паркі і скверы, нават масты, а ў Аўстраліі ў гонар Касцюшкі названая найвышэйшая вяршыня. Уладзіміра Ліхадзедава, як беларускага гісторыка і калекцыянера, асоба выдатнага земляка зацікавіла настолькі, што падштурхнула на выданне кнігі, прысвечанай Тадэвушу Касцюшку, прэзентацыя якой праходзіла ў бібліятэцы Кангрэса ЗША.

 

– Для мяне Касцюшка цікавы ўжо тым, што не так шмат ураджэнцаў Беларусі сталі такімі значнымі фігурамі сусветнага маштабу, – адзначыў падчас прэзентацыі экспазіцыі Уладзімір Ліхадзедаў. – Магу назваць Адама Міцкевіча… і, вядома, Касцюшку. У чым я абсалютна ўпэўнены: асоба Тадэвуша Касцюшкі, як і іншыя фігуры падобнага ўзроўню і маштабу, павінна аб’ядноўваць людзей, а не раз’ядноўваць. Бо ў чалавецтва, па вялікім рахунку, агульны лёс і агульная гісторыя. Менавіта таму, першая зала пастаяннай экспазіцыі, чымсьці падобная на старонкі маёй кнігі «Тадэвуш Касцюшка на старых паштоўках і ў графіцы»: тут прадстаўлены арыгіналы старых рарытэтных паштовак, фатаграфій, карцін, якія адлюстроўваюць эпоху Касцюшкі.

Як расказаў на адкрыцці экспазіцыі Уладзімір Ліхадзедаў, у свой час прэзентацыя яго кнігі, прысвечаная Касцюшку, праходзіла ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку. У ЗША ён прыехаў па запрашэнні бібліятэкі Кангрэса і быў прыемна здзіўлены, убачыўшы ў яе зборы ўсе свае кнігі. Там беларускі калекцыянер прэзентаваў і ўсю калекцыю сваіх выданняў. Тады ж ён змог наведаць дом у Філадэльфіі, дзе жыў Тадэвуш Касцюшка. Я задумаў стварыць мемарыяльны пакой Касцюшкі ў Вілейцы і зрабіць яго падобным да таго, у якім ён жыў у Філадэльфіі.

– Так выйшла, што першапачаткова памяшканне, адведзенае ў маёй творчай майстэрні пад экспазіцыю, прысвечаную Касцюшку, аказалася вельмі падобным на амерыканскі арыгінал яго жылля, – адзначыў Уладзімір Ліхадзедаў, – па памеры, канфігурацыі, размяшчэнню вокнаў і дзвярэй. Дарэчы, у Філадэльфіі ў мемарыяльным пакоі няма рэчаў, непасрэдна звязаных з Тадэвушам Касцюшка. Цудам захаваўся толькі кавалачак шпалер, дзякуючы якому і вырабілі адпаведнае часу аздабленне сцен. Але экспазіцыя паспяхова адраджае атмасферу, у якой жыў і дзейнічаў Касцюшка. Падобную задачу ставіў перад сабою я ў вілейскай майстэрні.

А тыя легендарныя шпалеры з Філадэльфіі нам таксама ўдалося ўзнавіць, для чаго прыйшлося пасупрацоўнічаць з мінскай шпалернай фабрыкай. Мне пашанцавала таксама набыць для экспазіцыі ложак канца 18 стагоддзя – тады іх рабілі кароткімі і спалі на іх паўседзячы, яго нават не прышлося рэстаўрыраваць, у такім добрым стане ён быў. Адным словам, пакой адпавядае часу Тадэвуша Касцюшкі.

Уладзімір Ліхадзедаў сапраўды прадставіў унікальную экспазіцыю, якой могуць пазайздросціць нават музеі рэспубліканскага ўзроўню. Сваімі калекцыямі, сваёй выдавецкай дзейнасцю Уладзімір Аляксеевіч праслаўляе Беларусь далёка за яе межамі – і гэта пачэсная справа захавання і папулярызацыі нацыянальных духоўных каштоўнасцей годна толькі высокіх слоў падзякі.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота аўтара

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фото Сергея ГОНЧАРА


Написать комментарий

НОВОСТИ

Закрытие детского художественного пленэра имени Н. Силивановича

Родители Насти Питерской просят помочь спасти жизнь их единственной дочери

Вилейский райисполком предлагает заключить целевой договор с выпускниками 2018 года

Сирены, дым и двое потерпевших. В гостинице Вилейки произошёл «пожар»

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (20 – 24 июня) - 18 июня 2018 (2530)
  • Водитель снёс остановку в Вилейском районе. ГАИ ищет очевидцев - 18 июня 2018 (654)
  • Горе-рыболова задержали на Вилейском водохранилище - 18 июня 2018 (450)
  • Пресечена попытка дачи взятки сотруднику ГАИ - 18 июня 2018 (108)
  • Выратавальнікі Вілейшчыны з Даўгінава - 18 июня 2018 (40)
  • Инспектор ИДН – юрист, педагог и психолог… - 18 июня 2018 (37)
  • Сегодня в Вилейке ожидается до плюс 27 градусов тепла - 18 июня 2018 (16)
  • На этой неделе ГАИ обратит внимание на правила обгона и маневрирования - 18 июня 2018 (13)
  • У Куранцы павіншавалі стогадовага юбіляра - 19 июня 2018 (12)
  • 20 июня «прямую телефонную линию» и прием граждан проведет замначальника УСК по Минской области - 18 июня 2018 (8)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    У Куранцы павіншавалі стогадовага юбіляра

    22 июня  состоится очередная сессия депутатов районного Совета депутатов 28 созыва

    21 июня личный прием граждан и представителей юридических лиц проведет первый заместитель председателя Минского областного исполнительного комитета МАКАР Игорь Николаевич

    На этой неделе ГАИ обратит внимание на правила обгона и маневрирования

    Горе-рыболова задержали на Вилейском водохранилище

    Пресечена попытка дачи взятки сотруднику ГАИ

    20 июня «прямую телефонную линию» и прием граждан проведет замначальника УСК по Минской области

    Агрометеорологическая ситуация в центральных и восточных районах Беларуси улучшилась

    Выратавальнікі Вілейшчыны з Даўгінава

    Инспектор ИДН – юрист, педагог и психолог…

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика