Выратавальнікі Вілейшчыны з Даўгінава

Па ўжо існуючай добрай традыцыі педагогі і вучні Даўгінаўскай сярэдняй школы ў чацвёрты раз прынялі ўдзел у рабоце XV абласнога палявога лагера «Юны выратавальнік» і злёце Мінскага абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных на беразе Плешчаніцкага вадасховішча.

Мерапрыемства  аб’яднала каманды з усіх раёнаў сталічнай вобласці, сярод якіх апынулася і наша каманда Вілейскага раёна.

На працягу 4 дзён, з 12 па 15 чэрвеня, юныя ратавальнікі мелі магчымасць праявіць сябе ў разнастайных спаборніцтвах (прадстаўленне лагера, палявыя вучэнні, агляд строю і песні, устаноўка палаткі, хіт бяспекі). Пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў Пташнік Н.П., Леберта В.І. і Машынскага К.Р. наша каманда ярка прадставіла абсталяваны лагер у выглядзе прэзентацыі “Сем цудаў Вілейшчыны”,  годна прайшла ўсе конкурсныя выпрабаванні і заняла 7 месца з 23 раёнаў Мінскай вобласці.

Акрамя спаборніцтваў па выніках кожнага дня нас чакала сяброўская дыскатэка, якая дазволіла набыць мноства новых знаёмстваў, пасябраваць, адчуць сябе адзіным цэлым з прафесійнымі выратавальнікамі-пажарнымі і аднагодкамі сталічнага рэгіёну. Мы шчыра ўдзячны супрацоўнікам Вілейскага РАНС, нашым сябрам з сярэдняй школы №5 г.Вілейкі за аказаную дапамогу і падтрымку.

У цэлым XV абласны палявы лагер «Юны выратавальнік» стварыў сяброўскую атмасферу, пакінуў вельмі шмат пазітыўных эмоцый і прыемных успамінаў аб неверагодных летніх прыгодах. Няхай мы і не сталі на гэты раз пераможцамі, але набылі каштоўны  практычны  вопыт  бяспечнай жыццядзейнасці, навыкаў выжывання пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Кацярына КРАСОЎСКАЯ, вучаніца 10 класа Даўгінаўскай СШ, член каманды Вілейскага раёна


Написать комментарий

НОВОСТИ

Закрытие детского художественного пленэра имени Н. Силивановича

Родители Насти Питерской просят помочь спасти жизнь их единственной дочери

Вилейский райисполком предлагает заключить целевой договор с выпускниками 2018 года

Сирены, дым и двое потерпевших. В гостинице Вилейки произошёл «пожар»

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (20 – 24 июня) - 18 июня 2018 (2525)
  • Водитель снёс остановку в Вилейском районе. ГАИ ищет очевидцев - 18 июня 2018 (231)
  • В Вилейке состоялась презентация новой уникальной выставки Владимира Лиходедова, посвящённой Тадеушу Костюшке - 16 июня 2018 (155)
  • Закрытие детского художественного пленэра имени Н. Силивановича - 16 июня 2018 (70)
  • Сегодня в Вилейке ожидается до плюс 27 градусов тепла - 18 июня 2018 (11)
  • Инспектор ИДН – юрист, педагог и психолог… - 18 июня 2018 (2)
  • Выратавальнікі Вілейшчыны з Даўгінава - 18 июня 2018 (0)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Выратавальнікі Вілейшчыны з Даўгінава

    Инспектор ИДН – юрист, педагог и психолог…

    Водитель снёс остановку в Вилейском районе. ГАИ ищет очевидцев

    Сегодня в Вилейке ожидается до плюс 27 градусов тепла

    Сеансы кинотеатра «Мир» (20 – 24 июня)

    В Вилейке состоялась презентация новой уникальной выставки Владимира Лиходедова, посвящённой Тадеушу Костюшке

    Закрытие детского художественного пленэра имени Н. Силивановича

    Вилейчан приглашают волонтёрами на археологические раскопки возле деревни Нестёрки

    40-летний житель Пуховичского района обвиняется в покушении на убийство и иных тяжких преступлениях

    Родители Насти Питерской просят помочь спасти жизнь их единственной дочери

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика