25 юных віляйчан прынялі ўдзел у VІІІ дзіцячым мастацкім пленэры

Ужо восьмы раз у Вілейскім раёне праводзіцца дзіцячы мастацкі пленэр імя Нікадзіма Сілівановіча. Сёлетні быў прысвечаны Году малой радзімы і 125-годдзю з дня нараджэння мастака-авангардыста Уладзіслава Стржэмінскага, які жыў і тварыў у нашым горадзе.

Дваццаць пяць дзяўчынак і хлопчыкаў з Вілейскай гімназіі № 1 “Логас”, мастацкай студыі раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама з любанскага філіяла Дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у VІІІ дзіцячым мастацкім пленэры. Роўна два тыдні юныя мастакі набіраліся вопыту, знаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай Вілейшчыны, з мастацкім багаццем нашай зямлі, наведвалі мясцовы краязнаўчы музей і музей сучаснага мастацтва ў Мінску, а самае галоўнае, стваралі свае ўласныя карціны. На працягу двух мінулых тыдняў вілейскіх і любанскіх школьнікаў з мальбертамі і фарбамі можна было сустрэць у скверы на плошчы Свабоды, на беразе Віліі, каля фантана на Цэнтральнай плошчы і ў многіх іншых месцах.

– Адлюстроўваючы тэму малой радзімы, юныя мастакі малявалі краявіды горада і раёна, віды Віліі, памятныя мясціны і многае іншае, – падзяліўся з намі адзін з кіраўнікоў пленэра Эдуард Мацюшонак. – Тэма ж творчасці выдатнага мастака-авангардыста Уладзіслава Стржэмінскага была больш складаным заданнем для дзяцей. Тут мы іх настройвалі на ўспрыняцце гэтай тэмы, рэчаіснасці мінулага непасрэдна праз колер.

Постаць Уладзіслава Стржэмінскага прадстаўніка новага для пачатку мінулага стагоддзя мастацтва, сапраўды вельмі складаная, як і сама яго біяграфія. Ён – малады афіцэр, што быў ўдзельнікам Першай сусветнай вайны, узнагароджаны медалём за абарону крэпасці Асавец і камандаванне легендарнай “Атакай мерцвякоў”, быў моцна паранены пад Валожынам. Яго падначалены няўдала кінуў гранату і яна трапіла ў акоп, дзе знаходзілася шмат байцоў. Каб пазбегнуць вялікай трагедыі, Стржэмінскі накрыў гранату сваім целам. Пасля такога не застаюцца жыць, а яму было наканавана не толькі выжыць, але і стаць адным з заснавальнікаў плыні новага мастацтва – унізму. Моцна пакалечаны, страціўшы зрок на адно вока, без нагі і рукі Стржэмінскі два гады правёў у шпіталі, дзе пазнаёміўся з Кацярынай Кобра, медсястрой, якая выхадзіла яго і ў будучым стала жонкай. Яна, прыхільніца сучаснага мастацтва, скульптар, увяла яго ў свет авангардызма. Стржэмінскі знаёміцца з Казімірам Малевічам і разам яны арганізоўваюць шэраг выстаў і курсаў па сучаснаму мастацтву. Пэўны час Уладзіслаў Стржэмінскі жыў і працаваў у Вілейцы. Ён выкладаў мастацтва ў польскай гімназіі імя Г. Сенкевіча, а з прыходам савецкай ўлады быў галоўным мастаком і афарміцелем горада. На 1 мая 1940 года Вілейка стала нагадваць на Віцебск Казіміра Малевіча: каляровыя агароджы, абстрактныя фігуры на будынках і ў паветры, квяцістыя шыльды з агітацыяй – усё гэта Вілейка 1940-га года. Стржэмінскі аформіў горад у стылі ідэй новага авангарднага мастацтва. А затым быў пераезд у Польшчу, горад Лодзь, дзе зараз існуе мастацкая акадэмія імя Ул. Стржэмінскага, музей сучаснага мастацтва, аснову якому дала калекцыя работ беларускага мастака.

“Крок з вайны ў мастацтва” – менавіта так ахарактарызаваў творчасць Уладзіслава Стржэмінскага Барыс Цітовіч, сябра Саюза мастакоў, краязнаўца, стваральнік музея Першай сусветнай вайны на Вілейшчыне.

Апошні дзень пленэру адначасова стаўся вернісажам – юныя мастакі паказалі цэлую феерыю фарбаў, сапраўды шыкоўныя карціны, напісаныя ў атмасферы натхнення, што стварылі для дзяцей іх выкладчыкі і куратары Эдуард і Алена Мацюшонкі, а таксама Сяргей Гарачаў.
– Вельмі важна, што на Вілейшчыне працягваюцца мастацкія традыцыі, – адзначыў на закрыцці пленэра Барыс Цітовіч. – У нас шмат эпахальных асоб: Сілівановіч, Альпяровіч, Стржэмінскі. Апошні прайшоў шлях станаўлення з воіна да мастака. Ён сапраўдны воін-герой і мастак-творца – асоба, якой ганарацца і беларусы, і палякі, і расіяне. Нездарма апошні фільм легендарнага польскага рэжысёра Анджэя Вайды быў пра Стржэмінскага.

Шмат добрых слоў юныя ўдзельнікі пленэру пачулі ў выставачнай зале ад многіх запрошаных гасцей, сярод якіх былі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама Сяргей Паўлоўскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Шляпо, якая яшчэ і запрасіла ўсіх дзяцей паўдзельнічаць у экалагічным пленэры падчас фестывалю “Энергія маладосці”, што пройдзе 30 чэрвеня ў гарадскім парку.

– Вялікі дзякуй усім юным мастакам, што прымалі ўдзел у пленэры, усім бацькам, якія падтрымлівалі сваіх дзяцей, – адзначыў Эдуард Мацюшонак. – Мяне вельмі ўразілі дзеці і іх мастацтва. Мы разам паспрабавалі адыйсці ад звыклых адчуванняў, ад фатаграфічнай копіі ўбачанага праз малюнак. І перш чым маляваць, кожны паспрабаваў адчуць тую атмасферу, той час, у якім жыў Стржэмінскі. Бо ён, як і мы сёння, хадзіў па тых жа вуліцах, заходзіў у тыя ж будынкі. Кожная яго праца – гэта адчуванне шчасця, якое ён, будучы без рукі і нагі, не бачачы адным вокам, хацеў перадаць праз расквечаныя палотны і праз розныя формы, праз свой уласны стыль. Менавіта так мы прапанавалі адчуць і дзеткам, выказаць свае пачуцці колерам. Кожны ўспрымаў свет сваімі ўласнымі колерамі, і атрымалася вельмі шыкоўна. Віншую усіх з гэтым. Вы малайцы!

Кожны ўдзельнік пленэра атрымаў дыпломы і падарункі, а галоўнае – новы вопыт і шэраг новых пачуццяў і часцінку шчасця.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота аўтара


Написать комментарий

НОВОСТИ

На этой неделе ГАИ обратит внимание на правила обгона и маневрирования

Сегодня в Вилейке ожидается до плюс 27 градусов тепла

Закрытие детского художественного пленэра имени Н. Силивановича

Родители Насти Питерской просят помочь спасти жизнь их единственной дочери

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Сеансы кинотеатра «Мир» (20 – 24 июня) - 18 июня 2018 (2530)
  • Водитель снёс остановку в Вилейском районе. ГАИ ищет очевидцев - 18 июня 2018 (660)
  • Горе-рыболова задержали на Вилейском водохранилище - 18 июня 2018 (456)
  • Пресечена попытка дачи взятки сотруднику ГАИ - 18 июня 2018 (113)
  • Инспектор ИДН – юрист, педагог и психолог… - 18 июня 2018 (47)
  • Выратавальнікі Вілейшчыны з Даўгінава - 18 июня 2018 (40)
  • У Куранцы павіншавалі стогадовага юбіляра - 19 июня 2018 (21)
  • Сегодня в Вилейке ожидается до плюс 27 градусов тепла - 18 июня 2018 (17)
  • На этой неделе ГАИ обратит внимание на правила обгона и маневрирования - 18 июня 2018 (13)
  • Стало известно, кто будет представлять Вилейщину на конкурсе "Адна зямля" - 19 июня 2018 (11)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    25 юных віляйчан прынялі ўдзел у VІІІ дзіцячым мастацкім пленэры

    Кто такой донор?

    Руководством Вилейского РОВД будет осуществлено выступление в трудовых коллективах Вилейского района, после чего будет осуществлен прием граждан по личным вопросам

    Команда «Вилия» обыграла «Крупки – «ДРСУ-164» со счётом 3:1

    Стало известно, кто будет представлять Вилейщину на конкурсе «Адна зямля»

    Об экономике района, дорогах и детских площадках

    У Куранцы павіншавалі стогадовага юбіляра

    22 июня  состоится очередная сессия депутатов районного Совета депутатов 28 созыва

    21 июня личный прием граждан и представителей юридических лиц проведет первый заместитель председателя Минского областного исполнительного комитета МАКАР Игорь Николаевич

    На этой неделе ГАИ обратит внимание на правила обгона и маневрирования

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика