Международный фестиваль ретро-мотоциклов прошёл в Вилейском районе

23 чэрвеня Вілейскі раён сустракаў незвычайны фестываль – шосты міжнародны фестываль рэтра-матацыклаў «Кола часу». Больш за сотню ўдзельнікаў, сярод якіх калекцыянеры, рэстаўратары і проста аматары рэтратэхнікі, што прыехалі з Фінляндыі, Эстоніі, Чэхіі, Літвы, Латвіі, Расіі і іншых краін.

Нашы землякі, браты Віталь і Алег Гапановічы, што і арганізавалі фестываль менавіта на тэрыторыі свайго роднага Вілейскага раёна, перш чым іх дзецішча набыло міжнародны фармат, ва ўласных гаражах па запчастках рэстаўравалі рэтра-матацыклы. З цягам часу да віляйчан далучыліся аднадумцы, якія і сталі першымі ўдзельнікамі адметнага фестывалю «Кола часу», што ўжо набыў статус міжнароднага, бо збірае сотні ўдзельнікаў-аматараў тэхнікі мінулага з мноства краін.

Прабег-экскурсія «Крывічскае падарожжа» – так назвалі арганізатары сваё сёлетняе мерапрыемства, бо стартавала яно ў Вілейскім раёне ў Людвінова, затым удзельнікі прыпыняліся ў Камена, Даўгінава і далей наведалі Будслаў і Крывічы Мядзельскага раёна. У Камена старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага музея Вольга Коласава разам з краязнаўцам Дзянісам Канецкім правялі для падарожнікаў на двухкалёснай тэхніцы экскурсію, распавёўшы пра адметнасці Вілейскага раёна і яго багатую гісторыю. Вандроўка даўжынёй у сотню кіламетраў, абавязкова з перапынкамі на пешыя прагулкі і экскурсіі, была насычана і разнастайнай культурнай праграмай. Мерапрыемства ўразіла не толькі ўдзельнікаў, але і гледачоў: толькі ў Людвінова і Даўгінава фестываль, дзякуючы мясцовым культработнікам і ўсім неабыякавым людзям, ператварыўся ў сапраўдную культурную падзею года. І хаця сіноптыкі ў дзень ретра-падарожжа аб’яўлялі штармавое папярэджанне – гэта не спыніла аматараў даўніны, якія па маляўнічых мясцінах Вілейшчыны і Мядзельшчыны праехалі больш за сотню, а з ўлікам дарогі з Мінска, некалькі сотняў кіламетраў.

Кожны ўладальнік матацыклаў з гісторыяй называе сябе не інач, як мастаком, бо кожны свой рэтра-матацыкл збірае амаль па крупінках, каб захаваць экзэмпляры тэхнічнай спадчыны. У гэтым годзе сярод удзельнікаў фестывалю можна было бачыць рэтрааматараў, якія прыехалі са сваімі ўнукамі, пераадолеўшы сотні кіламетраў, з іншай краіны, былі ўдзельнікі з хатнімі ўлюбёнцамі і шмат каго іншага. Падчас рэтрапрабегу даўнейшых матацыклаў можна было заўважыць нават рэдкі італьянскі матацыкл «Gilera Giubileo 98». Усяго іх было выпушчана толькі тысяча адзінак у гонар юбілею кампаніі. Гэты матацыкл – адзіны не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Усходняй Еўропе. Яго гаспадары – мінчане Алег і Таццяна – адзначылі, што вельмі ганарацца сваім «сябрам», бо ў ім уражвае ўсё: і вельмі акуратная зборка, і высокі ўзровень вытворчасці для тых гадоў, і якасць 100-кубовага чатырохтактнага матацыкла, і знешняя прыгажосць, ды і разганяецца ён вельмі жвава. Непадалёк можна было пабачыць матаролер «Cezeta», што выдзяляецца сваім адметным выглядам. Гэта сёння скутэры нічым не здзіўляюць: зручны і практычны транспарт для вёскі і горада, а ў 1960-х падобная канструкцыя была ў навінку. Як, дарэчы, і яшчэ адзiн цiкавы экземпляр – грузавы матаролер «Мурашка», які выпускаўся на Тульскім машынабудаўнічым заводзе ў 1959-1991 гадах.

«Крывiчскае Падарожжа» – адбылося. Па словах арганізатара, многае задуманае здзейснілася, і прабег-экскурсія на рэтра-матацыклах фестывалю «Кола часу-2018» перадае эстафету наступнаму падарожжу. Як адзначыў адзін з арганізатараў і ідэйных натхняльнікаў фестывалю Алег Гапановіч: «У гэтым годзе фестываль у такім фармаце праходзіў упершыню, але можна смела сказаць, што ўсё атрымалася. Мы хоцелі паказаць нашым гасцям Беларусь, яе прыгажосць, бо самі родам з гэтых мясцін, і ў Год малой радзімы прабег вырашылі зладзіць менавіта па гэтым краі. Рады, што ў гэтым годзе да нас прыехалі ўдзельнікі клуба матацыклаў «Ява» з Фінляндыі, прычым на ўзрушаючых матацыклах – «Ява Перак» і спецыяльнай версіі «Явы», якая можа перасоўвацца на лыжах. Сярод удзельнікаў былі і трохколавы тульскі «Мурашка», і «Уралы», «Ижи»… Фестываль вельмі ўнікальны, цікавы і, спадзяюся, будзе мець доўгае жыццё.»

Сяргей ГАНЧАР.
Фота Дзяніса КАНЕЦКАГА

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фото Дениса КОНЕЦКОГО


Написать комментарий

НОВОСТИ

Ожидается, что леса будут открыты для посещения в течение ближайших суток

Беларусь с 1 июля повышает экспортные пошлины на нефть и нефтепродукты

Почти во всех водоемах Минской области можно купаться без последствий для здоровья

В Беларуси число преступлений в январе-мае снизилось на 6,2%

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Международный фестиваль ретро-мотоциклов прошёл в Вилейском районе - 24 июня 2018 (666)
  • Почти во всех водоемах Минской области можно купаться без последствий для здоровья - 25 июня 2018 (148)
  • Пока жители Молодечно возвращались домой, у них на даче сгорела баня - 26 июня 2018 (135)
  • Молодая косуля в Вилейском районе чудом избежала столкновения с легковушкой (ВИДЕО) - 26 июня 2018 (131)
  • Ожидается, что леса будут открыты для посещения в течение ближайших суток - 26 июня 2018 (109)
  • 26 июня состоится встреча про отходы в Вилейке - 25 июня 2018 (99)
  • МАЁНТАК СЭРВАЧ слыннага шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх - 24 июня 2018 (59)
  • Где многодетные семьи могут получить скидочные купоны на канцелярские товары в Вилейке - 26 июня 2018 (33)
  • В Вилейском районе в контейнер для мусора выбросили 12 живых ежей - 25 июня 2018 (16)
  • В Вилейке подписано трёхстороннее соглашение на 2018-2020 годы между органами власти, профсоюзами и нанимателями - 26 июня 2018 (7)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Молодой боец из Вилейского района провёл 24 часа вместе со спасателями

    Где многодетные семьи могут получить скидочные купоны на канцелярские товары в Вилейке

    Увеличить пенсию? Реально!

    В помощь онкологическим больным…

    На вопрос «Почему вырубают здоровый лес?» есть ответ

    В Вилейке подписано трёхстороннее соглашение на 2018-2020 годы между органами власти, профсоюзами и нанимателями

    День информирования в Вилейке

    Па родных сцяжынках

    ПРЭМ’ЕРА ПРАЕКТА. Ваш субяседнік – «Віляйчанка»

    Молодая косуля в Вилейском районе чудом избежала столкновения с легковушкой (ВИДЕО)

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика