Вітаем удзельнікаў XX рэгіянальнага фестывалю-конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”

Увесь мінулы тыдзень горад жыў прадчуваннем свята, якое абяцала насычаная падзеямі афіша. Сёння, у суботу, у Вілейцы будзе весела. У гарадскім парку ў 12.00 распачнуцца мерапрыемствы фестывалю моладзевых субкультур «Энергія маладосці-2018», а на Цэнтральнай плошчы ў 11.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю-конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Адна зямля». Ужо дваццаты год ён крочыць па нашым рэгіёне, адкрываючы новыя таленты і новыя імёны. Кожны год месца правядзення мерапрыемства мяняецца. У гэтым спісе – Маладзечна і Вілейка, Смаргонь і Мядзел, Ашмяны і Астравец. Летась конкурс прымала Смаргонь, а сёлета абдымкі фестывалю-конкурсу гасцінна раскрыла Вілейка.

За два дзясяткі гадоў віляйчане неаднойчы станавіліся прызёрамі і пераможцамі конкурсу, дэманстуючы і таленты, і вынікі. Самую галоўную ўзнагароду, Гран-пры, пачынаючы з 2002 года тры гады запар атрымлівалі нашы выканаўцы – Казімір Талстыка, Алеся Супрановіч (Высоцкая), Наталля Салава. Пасля перапынку ў некалькі год Гран-пры атрымала Вікторыя Ількевіч. У мінулым годзе вышэйшую ўзнагароду атрымала юная вілейская зорачка Вікторыя Саванец, якая наведвае студыю «Экспромт» Вілейскага Палаца культуры пад кіраўніцтвам Нэлі і Алега Зайцавых. Вось што нам расказала яе мама, Кацярына Мамай:

– Віка выступала ў малодшай узроставай катэгорыі. Звычайна пераможцамі былі больш старэйшыя ўдзельнікі, таму Гран-пры мы не чакалі, але спадзяваліся на прызавое месца. Віка выконвала песню беларускага аўтара «Мы танцуем джаз», а таксама «Стала мацней» з рэпертуару Алісы Кажыкінай. Калі абвяшчалі вынікі, спачатку называлі прызавыя месцы, сярод іх імя дачкі не прагучала. Мы нават засмуціліся. У апошнюю чаргу назвалі імя ўладальніка Гран-пры – і гэта была наша Віка! Яна расчулілася, нават заплакала, закрыла твар рукамі. Потым было уручэнне дыплома, падарункі, фатаграфаванне… «Зорнай хваробы» не было, але тыдзень мы прыходзілі ў сябе. Такі поспех – гэта вельмі прыемна, тым больш, што для Вікі гэта першая перамога ў конкурсе.

Алеся Высоцкая:

– У конкурсе «Адна зямля» я ўдзельнічала двойчы – ад эстраднай студыі «Экспромт». Маім кіраўніком быў Алег Уладзіміравіч Зайцаў. Першы раз у сваёй намінацыі я заняла трэцяе месца – і памятаю, што была незадаволена гэтым. Хаця месца ж было прызавое! Але хацелася больш высокага выніку. Памятаю, як да мяне падышла адна жанчына з ліку гледачоў і сказала:

«Перажываць не варта. А калі ў наступны раз на конкурс паедзеце – абавязкова будзе першае месца!» Я вельмі здівілася, але тыя словы запомніла. А калі пасля фестывалю ўбачыла ў газеце сваё вялікае фота – палічыла гэта добрым знакам і вырашыла паспрабаваць свае сілы ў конкурсе зноў. Для выканання я выбрала дзве складаныя песні, адна з іх – «Лебядзіная вернасць». Тым, як яе выканала, была задаволена сама, і ўвесь час, пакуль журы да апошняга моманту трымала інтрыгу, абвяшчаючы вынікі, успамінала словы незнаёмай жанчыны. Думаю, яе ўпэўненасць перадалася і мне – Гран-пры я атрымала. А ў якасці прыза – каляровы тэлевізар «Віцязь», які па дарозе дадому трымала на каленях, а потым несла сама. А яшчэ зразумела, што ў любым конкурсе трэба спрабаваць свае сілы зноў і зноў, каб атрымаць вынік. Кожны год мяняецца склад журы, папулярнасць песень. Шмат залежыць і ад знешняга выгляду ўдзельніка, у адной узроставай катэгорыі ён выглядае адным чынам, а праз пэўны час мяняецца, і гэта ўплывае на вынік таксама. Выканаўцам, якія сёння будуць выступаць у Вілейцы, я жадаю поспехаў, верыць у сябе, упэўненасці! Усё абавязкова атрымаецца!

Казімір Талстыка:

– Ці памятаю я свой удзел у фестывалі-конкурсе «Адна зямля»? Канешне! У 2002 годзе яго прымаў Астравецкі раён. Самае цікавае, што ў той год, у красавіку, нарадзілася мая малодшая дачка, Валерыя. Так атрымалася, што ў газеце напісалі пра маю перамогу ў конкурсе і пра тое, што я стаў татам… Валеркі. Тэлефанавалі знаёмыя – і віншавалі мяне з сынам. І сёння ў нашай сям’і гэта нагода для жартаў. Падчас удзелу ў конкурсе пра перамогу не думалася – было шмат удзельнікаў і шмат выступленняў, журы доўга прымала рашэнне. І вырашылі – перамагла Вілейка. Я выконваў «Край верасовы» на словы Івана Лашуткі і «Скрадзеную ноч» з рэпертуару Аляксандра Сярова.

Дамоў вяртаўся позна, ноччу, вёз падарунак – каляровы тэлевізар «Гарызонт», новенькую мадэль, і вялізны букет. Мы жылі ў інтэрнаце, і нёс тэлевізар, зразумела ж, праз вахту. На наступны дзень усе прыходзілі паглядзець на той прыз. Сёння не толькі я пяю ў сям’і – гэтым займаюцца і мае дочкі, Ангеліна і Валерыя, якую ў свой час назвалі Валеркам.

Вікторыя Ількевіч прадстаўляла Вілейшчыну на фестывалі-конкурсе «Адна зямля» ў 2008 годзе. Яна выступала ў трэцяй узроставай групе і выконвала «Малітву» з рэпертуару Уладзіміра Мулявіна, а таксама «Mercy on me» з рэпертуару Крысціны Агілера. Неаднойчы Вікторыя станавілася дыпламантам «Адной зямлі», а ў 2008-м стала ўладальніцай Гран-пры дзясятага, юбілейнага, рэгіянальнага фестывалю-конкурсу эстраднай песні.

Сваё жыццё Вікторыя прысвяціла музыцы, яна вакалістка і педагог: «Я люблю музыку, для мяне гэта не проста работа, а стыль жыцця, у працы выбіраю свабоду самавыяўлення і крэатыўнасць. Ахвотна падзялюся сваімі ведамі і вопытам з людзьмі, якія хацелі б акунуцца ў гэты свет… Музыка – гэта чарадзейства, галоўнае, адкрыцца яму».

Таццяна ШАРШНЁВА. 
Фота з архіва рэдакцыі, прадстаўлена героямі апытання і з сацыяльных сетак


Написать комментарий

НОВОСТИ

29 июня Госавтоинспекция проведёт единый День безопасности дорожного движения

В Беларуси определят лучших «Лесорубов-2018»

В работе медицинской водительской комиссии произошли изменения

Как будут работать поликлиника и аптеки в праздничные выходные в июле

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В работе медицинской водительской комиссии произошли изменения - 28 июня 2018 (1112)
  • За 50 или 100 пластиковых крышечек вилейчанин сможет получить подарок 30 июня - 27 июня 2018 (826)
  • Погода на праздники в Вилейке: 30 июня – ветер, 2 июля – холодно и дождь - 27 июня 2018 (478)
  • По дороге к бабушке в Вилейку у минчан на ходу задымился автомобиль - 27 июня 2018 (410)
  • Забавы и развлечения на любой вкус. Как пройдёт праздник 3 июля в м-не "Северный" - 27 июня 2018 (360)
  • В Вилейском районе отменили запрет на посещение лесов - 27 июня 2018 (333)
  • Как будут работать поликлиника и аптеки в праздничные выходные в июле - 28 июня 2018 (281)
  • Пенсионера подозревают в выращивании конопли в парнике, среди помидоров - 27 июня 2018 (269)
  • В Вилейском районе заведующая животноводческим комплексом раскрыла преступление - 29 июня 2018 (174)
  • В Беларуси определят лучших «Лесорубов-2018» - 28 июня 2018 (169)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Вітаем удзельнікаў XX рэгіянальнага фестывалю-конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”

    30 июня вилейчанам ответят по вопросам приема на службу в органы внутренних дел Республики Беларусь и поступления в учреждения образования МВД Республики Беларусь

    70 лет исполнилось Борису Цитовичу

    В июле будут проверять рыбаков…

    О выплатах на детей в вопросах и ответах

    В Вилейском районе заведующая животноводческим комплексом раскрыла преступление

    29 июня Госавтоинспекция проведёт единый День безопасности дорожного движения

    В Беларуси определят лучших «Лесорубов-2018»

    30 июня состоится «прямая телефонная линия» с заместителем председателя Вилейского райисполкома КОСТЕВИЧЕМ Геннадием Мирославовичем

    В работе медицинской водительской комиссии произошли изменения

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика