Пра заводскую прахадную, што выводзіць у людзі

У жыцці вядучага інжынера-механіка філіяла «Вілейскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам» Ігара Буслаўскага атрымалася, як у той вядомай песні пра заводскую прахадную, «что в люди вывела меня». Больш за тры дзясяткі гадоў Ігар Анатольевіч праходзіць яе і трапляе на тэрыторыю завода, дзе яго сустракаюць калегі і густы хлебны водар, такі хвалююча-прыемны і да болю родны…

– І адразу ж у думках вяртаюся ўжо ў такія далёкія васьмідзясятыя, калі я, навучэнец Маладзечанскага політэхнікума, прыйшоў сюды на практыку, – прыгадвае Ігар Буслаўскі. – Менавіта хлебны водар стаў першым маім уражаннем ад прадпрыемства. І пах не кандытарскіх вырабаў, а чорнага хлеба, хрусткую скарыначку якога люблю і да сённяшняга дня.
Юнаку, які навучаўся па спецыяльнасці «Машыны і абсталяванне харчовай прамысловасці», на заводзе ўсё спадабалася. Тут ён з дапамогай настаўнікаў у прафесіі бліжэй пазнаёміўся з абсталяваннем і атрымаў азы ў сваёй прафесіі. Вучыўся ў слесараў, прыглядаўся да работы механіка. А ім, дарэчы, у той час быў Мікалай Аляксеевіч Харкоў – чалавек патрабавальны і сур’ёзны. На першы погляд ён мог падацца нейкім занудам, які патрабаваў, як у той прыказцы, сем разоў адмераць і толькі тады адрэзаць. Пазней Ігар Буслаўскі зразумеў, наколькі правільна рабіў яго настаўнік, у якога ён, тады малады хлопец, навучыўся многаму.

– Калі прыйшоў у тэхнікум пасля вытворчай практыкі, вучыцца стала намнога лягчэй і цікавей, бо тэорыя была ўжо падмацавана ёю, гэтай практыкай, – прыгадаў Ігар Анатольевіч.

Пасля вучобы хлопца чакала служба ў арміі. Несці яе выпала на поўначы, у Архангельскай вобласці. Уражанні ад тых двух гадоў у яго засталіся самыя лепшыя. Адслужыў, вярнуўся ў родную вёсачку Кобузі. Тут яго з нецярпеннем чакалі родныя, тут жыла і каханая дзяўчына Таццяна, якая на той час працавала ў Маладзечне.

Ігар нават і не задумваўся над пытаннем, куды пайсці працаваць. Вядома ж, на хлебазавод, дзе ўжо многае было знаёма. Пагадзілася памяняць Маладзечна на Вілейку і Таццяна, з якой тры дзясяткі гадоў назад апошнім вераснёўскім днём яны згулялі вяселле. Тры дні гудзело яно ў Кобузях, абяцаючы маладым шчаслівае сумеснае жыццё. Усё так і атрымалася, і ў гэтым надзвычайна важная роля ўсё той жа заводскай прахадной…

– Хлебазавод не толькі даў мне працу, якую я вельмі люблю, – падзяліўся Ігар Буслаўскі, – але і дапамог з будаўніцтвам дома. На той час якраз узводзілася маладзёжнае жыллё гаспадарчым спосабам. Такім чынам пабудавалі свой дом і мы. Тут нарадзіліся і выраслі нашы дзеці Аляксей і Дзіяна, тут мы жывём і зараз. Што датычыць маёй работы, то за гады на заводзе я працаваў і слесарам, і вадзіцелем, і механікам, і цяпер вось інжынерам-механікам. Зараз у мяне вельмі сур’ёзная задача – адказваць за абсталяванне ў заводскіх цэхах, за рамонтную службу. Мы павінны забяспечваць бесперабойную работу нашай вытворчасці, бо людзей без хлеба не пакінеш. Заўсёды памятаю пра гэта, усведамляю адказнасць, якая ляжыць на нас, і вельмі патрабавальна адношуся да сябе і сваіх падначаленых. Дарэчы, брыгада ў нас дружная, кожны выконвае свае абавязкі не проста прафесіянальна, але і творча. Нам камфортна з кіраўніцтвам, якое, з аднаго боку, дае прастор вынаходніцкім прапановам, а з другога – патрабавальна і сур’ёзна сочыць за вытворчымі працэсам, якасцю прадукцыі. Добра працаваць у такіх умовах і вельмі цікава.

Таму і прыкіпеў душою Ігар Анатольевіч да хлебазавода, заўсёды застаецца яму верным. Нават у няпростыя для прадпрыемства часы (а такія здараліся, напэўна, на кожнай вытворчасці), калі некаторыя спрабавалі, як кажуць, шукаць лягчэйшага хлеба недзе ў іншым месцы, Буслаўскі заставаўся тут, на хлебазаводзе. Дарэчы, на гэтым прадпрыемства працуюць зараз яго жонка Таццяна і старэйшы брат Аляксандр. Такая вось сямейная дынастыя намецілася, якая, хочацца спадзявацца, будзе толькі пашырацца.

Напрыканцы нашай размовы не магла не пацікавіцца ў Ігара Анатольевіча яго, так бы мовіць, хлебнымі прыярытэтамі. Што падабаецца яму, чалавеку, які аддаў прадпрыемству столькі гадоў сумленнай працы?

– Адназначна чорны хлеб, – не задумваючыся, адказаў мой субяседнік. – Гэта і звычайная «цаглінка», і «Вілейскі заварны”… Галоўнае, каб са смачнай хрусткай скарыначкай…

«Я не хочу судьбу иную, мне ни на что не променять ту заводскую проходную, что в люди вывела меня…» Для Ігара Буслаўскага гэта не проста радкі добра знаёмай песні – гэта яшчэ і нібыта пра яго самога… Пра яго і яго завод.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота прадстаўлена Ігарам БУСЛАЎСКІМ


Написать комментарий

НОВОСТИ

29 июня Госавтоинспекция проведёт единый День безопасности дорожного движения

В Беларуси определят лучших «Лесорубов-2018»

В работе медицинской водительской комиссии произошли изменения

Как будут работать поликлиника и аптеки в праздничные выходные в июле

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • В работе медицинской водительской комиссии произошли изменения - 28 июня 2018 (1112)
  • За 50 или 100 пластиковых крышечек вилейчанин сможет получить подарок 30 июня - 27 июня 2018 (826)
  • Погода на праздники в Вилейке: 30 июня – ветер, 2 июля – холодно и дождь - 27 июня 2018 (478)
  • По дороге к бабушке в Вилейку у минчан на ходу задымился автомобиль - 27 июня 2018 (411)
  • Забавы и развлечения на любой вкус. Как пройдёт праздник 3 июля в м-не "Северный" - 27 июня 2018 (360)
  • В Вилейском районе отменили запрет на посещение лесов - 27 июня 2018 (333)
  • Как будут работать поликлиника и аптеки в праздничные выходные в июле - 28 июня 2018 (281)
  • Пенсионера подозревают в выращивании конопли в парнике, среди помидоров - 27 июня 2018 (269)
  • В Вилейском районе заведующая животноводческим комплексом раскрыла преступление - 29 июня 2018 (183)
  • В Беларуси определят лучших «Лесорубов-2018» - 28 июня 2018 (169)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Пра заводскую прахадную, што выводзіць у людзі

    Вітаем удзельнікаў XX рэгіянальнага фестывалю-конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”

    30 июня вилейчанам ответят по вопросам приема на службу в органы внутренних дел Республики Беларусь и поступления в учреждения образования МВД Республики Беларусь

    70 лет исполнилось Борису Цитовичу

    В июле будут проверять рыбаков…

    О выплатах на детей в вопросах и ответах

    В Вилейском районе заведующая животноводческим комплексом раскрыла преступление

    29 июня Госавтоинспекция проведёт единый День безопасности дорожного движения

    В Беларуси определят лучших «Лесорубов-2018»

    30 июня состоится «прямая телефонная линия» с заместителем председателя Вилейского райисполкома КОСТЕВИЧЕМ Геннадием Мирославовичем

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика