Внимание! Сайт работает в тестовом режиме!
РАДИО – 107,4 FM –
OK

ФОТОРЕПОРТАЖ. Купалье отметили вилейчане

З 6 на 7 ліпеня віляйчане адсвяткавалі галоўнае летняе свята нашых продкаў – Купалле. Традыцыйна ў Ніжнім парку на беразе ракі Віліі прайшло маштабнае святочнае мерапрыемства са спевамі і танцамі, пляценнем вянкоў, купальскім вогнішчам і забавамі.

Купалле – гэта старажытнае свята Сонца і Агню, калі яшчэ нашы продкі пакланяліся гэтым стыхіям, каб забяспечыць добрую ўрадлівасць і прыплод жывёлы. Спрадвеку гэта свята было прымеркавана да самага доўгага дня году – летняга сонцастаяння. Зараз жа Купалле святкуе ўся краіна ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Напэўна, ніводнае беларускае традыцыйнае свята не можа пахваліцца такімі маштабнымі мерапрыемствамі, што да яго прымяркоўваюцца, як Купалле, ну, і яшчэ Масленіца. Час ідзе,шкада, што мясцовыя варыянты свята збольшага забываюцца, бо не толькі па абласцях была рэгіянальная асаблівасць свята, але і нават ў кожнай вёсцы магла адрознівацца традыцыя святкавання летняга сонцастаяння. Але сённяшняя сітуацыя з Купаллем – гэта цікавы прыклад новага жыцця свята, ужо не ў яго лакальным варыянце, а на нацыянальным узроўні, пераход лакальнага ў нацыянальнае – той шлях, што чакае традыцыйную культуру ў сучасным свеце. У наш час у ноч на 7 ліпеня беларусы на ўзроўні сваёй генетычнай памяці спантанна заводзяць каля купальскага вогнішча карагоды, ідуць купацца, скачуць праз вогнішча. Гэта новае жыццё традыцыі, але ўжо прадыктаванае ўмовамі гарадскога асяроддзя. Такая ж сітуацыя і ў латышоў, і ў літоўцаў, якія свята летняга сонцастаянна – «Ліго» і «Йонінэс» – нават ўвялі ў ранг дзяржаўных, калі гэты дзень аб’яўлены афіцыйным выходным і ў кожнай вёсцы і горадзе ладзяцца вялікія святочныя мерапрыемствы.

Спрадвеку неабходнымі элементамі Купалля былі вялікае вогнішча, якое складалі і палілі ўсёй вёскай, купанне ў рацэ ці возеры,увечары – пляценне вянкоў, якія збіралі, сушылі, а яшчэ і свяцілі зёлкі для лекавання на працягу года. У момант росквіту плодных сіл зямлі набывалі моц зёлкі, якія збіралі ў гэты час усе, ад малога да старога. На працягу года купальскія зёлкі выкарыстоўвалі ад розных няшчасцяў і хвароб. Раней для купальскага вогнішча ўсёй вёскай зносілі старыя рэчы. Паселішчы маглі спаборнічаць між сабой – у каго будзе большы агонь і даўжэй гарэць. Рэшткі гэтага ўяўлення захаваліся і сёння на вёсцы, калі для купальскага вогнішча рыхтуюць старыя гумовыя шыны, якія добра і доўга гараць. Раней на Вілейшчыне, па ўспамінах старажылаў, сярод вогнішча мог знаходзіцца шост з лялькай ці колам наверсе. Ляльку рабілі з саломы, у жаночай іпастасі, маглі насіць па вёсцы, тапіць замест таго, каб спальваць. Калі вогнішча прагарае, шост з колам падае. У купальскую ноч маглі адбывацца і розныя цудадзейныя здарэнні. Бадай што найбольш вядомым застаецца паданне аб папараць-кветцы, што цвіце толькі ў купальскую ноч, да таго ж адно імгненне. Хто яе сарве, будзе мець усё, што пажадае, бачыць скарбы, схаваныя ў зямлі, можа стаць сам нябачным, адамкнуць і замкнуць любы замок. Лічылася, што ў купальскую ноч выходзяць на паверхню закапаныя скарбы, «купаюцца і сушацца». Іх ахоўвае «нядобрая» сіла, адводзіць чалавеку вочы, таму завалодаць багаццем, не маючы папараць-кветкі, складана.

Адметна і тое, што для кожнага віляйчаніна Купалле асацыіруецца з вогнішчам, жартамі, гульнямі, рознымі прадстаўленнямі – усё гэта нам дораць цяпер супрацоўнікі ўстаноў культуры. Купалле на беразе старажытнай ракі Віліі, якая нясе свае воды «ў бацьку Нёман», і ў блакітным люстэрку якой адлюстроўваюцца тысячагоддзі гісторыі нашай роднай зямлі – гэта самабытнае, непаўторнае свята, накіраванае на захаванне нашай аўтэнтычнай культуры, традыцый. Як заўжды з 6 на 7 ліпеня начную цішыню і цемру Віліі абуджае полымя купальскага вогнішча – каб і надалей моц сонца спрыяла росквіту Вілейшчыны.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота Веранікі ШАБЕЛЬНАЙ

 

Фото Вероники ШАБЕЛЬНОЙ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

ЛЕНТА НОВОСТЕЙ

Расписание районных и региональной ярмарок в Вилейке

С поставленными задачами справились

Повторные мониторинги выявили нарушения

Житель Вилейского района не обозначил себя световозвращающими элементами – и погиб…

Любитель подводной рыбалки утонул на озере в Вилейском районе

Сеансы кинотеатра «Мир» (12 – 16 сентября)

На перекрестке столкнулись два автомобиля, один из которых опрокинулся на крышу (ВИДЕО)

Общественное обсуждение о строительстве 4-х многоквартирных жилых домов по ул. Октябрьской в Вилейке

Прокурор Минского района возбудил уголовные дела по фактам подстрекательств к даче взяток

Жамчужына Вілейскага краю. 45 гадоў таму была перакрыта рака Вілія. Утварылася Вілейскае вадасховішча

62 queries in 0,623 seconds.