Людзі Вілейшчыны

Што ні кажыце, а прыемна праз гады сустракацца на старонках газеты з героямі ранейшых публікацый. Пра вядомую майстрыху з Талуці Ніну Іванаўну Кавалік мы пісалі шэсць гадоў назад. А сёння хочацца зноў крышку расказаць пра гэту цудоўную жанчыну. І нагода для гэтага ёсць –  Ніне Іванаўне восемдзесят.

– Нават не падбяру слоў, каб расказаць, якая яна, наша мамачка, – расчулена гаворыць дачка юбіляршы Ірына Міхайлаўна і нават змахвае слязінку. – Працаўніца на ўсе рукі, за што ні возьмецца – усё ў яе спорыцца. І тчэ, і вяжа, і шые, і булкі найсмачнейшыя пячэ. Ды і сэрца залатое мае – ёй заўсёды ўсіх шкада, да ўсіх – з ласкай і дабрынёй.
Добра разумею Ірыну Міхайлаўну, бо і сама, мусіць, не знайду патрэбных слоў, каб расказаць пра сваю маму і за ўсё ёй аддзячыць.
Жыццёвае палатно Ніны Іванаўны Кавалік, як у той песні спяваецца, простае, падобнае на сотні іншых лёсаў яе сучасніц. Нарадзілася ў вёсцы, рана стала самастойнай, навучылася ткаць, прасці, жаць… Зусім маладзенькай выйшла замуж за добрага хлопца, жылі разам з бацькамі мужа і дагледзелі іх старасць. Дзвюх харошых дачок выгадавалі Ніна Іванаўна з Міхаілам Канстанцінавічам, вывучылі, аддалі замуж. Ала і Ірына ўжо даўно маюць сем’і, займаюць добрыя пасады, жывуць годна і сумленна, як і іх бацькі.
– Пяцьдзесят гадоў пражылі разам мама з татам, – расказвае Ірына Міхайлаўна. – У вузкім сямейным коле адзначылі мы гэту дату, затым і мой юбілей адбыўся, на якім бацькі яшчэ былі разам… І ўсё, праз некалькі месяцаў таты не стала. Пяць гадоў, як мама ўжо адна.
Калісьці багатае на розную жыўнасць падвор’е Кавалікаў цяпер апусцела. Сілы не тыя ў гаспадыні, ды і дзеці забараняюць нагружаць сябе. Коцік, сабачка ды куры – вось і ўся гаспадарка. Чаго-чаго, а працы на век Ніны Іванаўны хапіла. У колішнім калгасе «Чырвоны сцяг» доўгі час была звенявой па ільну, аж цяпер, здаецца, адчувае на твары пыл, які сцяной стаяў навокал, калі калгасніцы дапрацоўвалі лён.
Сёння Ніна Іванаўна адна са знакамітых майстрых раёна, вытканыя ёю ручнікі ды посцілкі не раз адзначаліся Дыпломамі на разнастайных конкурсах. Яе і цяпер часта запрашаюць у клуб на розныя мерапрыемствы. Сама ж сціплая жанчына толькі сарамліва паціскае плячыма:
– Ды ў наш час кожная дзяўчына ўмела і ткаць, і прасці. Тады ж не было крамнага. Вось і я ля мамы навучылася. Бывала, збяруцца дзяўчаты на папрадухі ў якой хаце. І спяваем, і жартуем. А ўвечары і хлопцы, вызваліўшыся ад працы, падыдуць. Весела!
Сёння ж, разважае майстрыха, аж вочы разбягаюцца ад той прыгажосці, якую бачым у магазінах. Толькі купляй. Таму і адпала патрэбнасць і прасці, і ткаць. Сама ж, між тым, беражліва захоўвае ручнікі да посцілкі, якія памятаюць яшчэ цеплыню рук яе мамы і свекрыві. Захоўвае не толькі як доказ умельства нашых продкаў, але і як светлую памяць, як нябачную нітачку, што звязвае пакаленні. І пакуль будзе ў маладых цікавасць да таго, чым жылі іх продкі, будзем на гэтым свеце мы, беларусы…
Сёння ў Ніны Іванаўны юбілей. Любячыя дзеці і ўнукі, вядома ж, прыедуць да яе і павіншуюць. Іх сустрэне, як звычайна, рухавая і такая прыгожая іх мама. Ужо пасля, седзячы за святочным сталом, застаўленым смачнымі стравамі, дзеці ў чарговы раз нагадаюць маме, што, можа, час ужо перабірацца ёй да іх, у горад. І Ніна Іванаўна, добра ведаю, у чарговы раз адмовіцца. Сапраўды, як яна паедзе з вёскі, дзе пражыла ўсё сваё жыццё, на каго пакіне свой дагледжаны дом? Вось і сонейка цяплей прыграе, хутка ўжо і пра агарод трэба думаць… Будзе справа і ёй, руплівай гаспадыні, і гарадскім дзецям. І будзе глядзець іх дом на свет жывымі аканіцамі…
Ірына БУДЗЬКО
Фота з архіву рэдакцыі


Написать комментарий

НОВОСТИ

Итоги нерестового запрета: изъято почти 52 км сетей и более 500 других запрещенных орудий

Отец с сыном из Вилейского района заняли II место на 1-м этапе Республиканских соревнований по лову рыбы спиннингом с лодки

Стало известно, кто будет представлять Вилейщину на конкурсе «Адна зямля»

Об экономике района, дорогах и детских площадках

САМОЕ ЧИТАЕМОЕ

  • Найден водитель, который снёс остановку "Лукавец" - 20 июня 2018 (602)
  • Стало известно, кто будет представлять Вилейщину на конкурсе "Адна зямля" - 19 июня 2018 (519)
  • При изготовлении самогона задержан вилейчанин - 19 июня 2018 (464)
  • 22 июня синоптики прогнозируют понижение температуры и сильные дожди - 20 июня 2018 (420)
  • Об экономике района, дорогах и детских площадках - 19 июня 2018 (326)
  • Отец с сыном из Вилейского района заняли II место на 1-м этапе Республиканских соревнований по лову рыбы спиннингом с лодки - 20 июня 2018 (169)
  • Вилейский и ещё четыре района в лидерах по выполнению плана закладки сенажа - 20 июня 2018 (167)
  • У Куранцы павіншавалі стогадовага юбіляра - 19 июня 2018 (73)
  • 25 юных віляйчан прынялі ўдзел у VІІІ дзіцячым мастацкім пленэры - 19 июня 2018 (61)
  • У баявой гатоўнасці - 19 июня 2018 (30)
  • ВСЕ НОВОСТИ

    Вилейский и ещё четыре района в лидерах по выполнению плана закладки сенажа

    Жилищные субсидии для новых категорий граждан появятся в жировках осенью

    Первый национальный канал Белорусского радио запускает обратный отсчет до ІІ Европейских игр

    22 июня синоптики прогнозируют понижение температуры и сильные дожди

    Итоги нерестового запрета: изъято почти 52 км сетей и более 500 других запрещенных орудий

    Отец с сыном из Вилейского района заняли II место на 1-м этапе Республиканских соревнований по лову рыбы спиннингом с лодки

    Найден водитель, который снёс остановку «Лукавец»

    ИЗВЕЩЕНИЕ о проведении аукциона…

    У баявой гатоўнасці

    При изготовлении самогона задержан вилейчанин

    РУБРИКИ ШП НАШИ АВТОРЫ
    Яндекс.Метрика