Падзея, прадчуваннем якой апошнія месяцы жыў горад, адбылася. На гэтым тыдні ў раёне завода «Зеніт» адкрыўся магазін сеткі «Еўраопт». На фоне вілейскіх гандлёвых прадпрыемстваў, з іх сціплымі плошчамі, гэта сапраўдны супермаркет, апрануты ў метал, шкло і пластык – з максімальна магчымай выкладкай тавару і свабодным да яго доступам. Асартымент шырокі. Хоць
пры яго ацэнцы лепш было б выкарыстаць эпітэты большай эмацыянальнай напоўненасці. Кансервы, каўбасныя і кандытарскія вырабы, замарожаная рыба – адным словам, поўны гастранамічны камплект, дапоўнены пладова-гародніннай групай. На рэкламных цэнніках, што калышуцца над экзатычным таварам, – назвы не менш экзатычных краін: Іспанія, Галандыя, здаецца, Марока… Хоць пэўнае месца адведзена айчыннаму асартыменту, у тым ліку, і прадукцыі вілейскіх вытворцаў.
Чарга ствараецца каля халадзільнага прылаўка з мяснымі паўфабрыкатамі і гатовай прадукцыяй. Гандлёвая нацэнка на гэтыя вырабы, паводле сведчання начальніка аддзела развіцця ўласнай вытворчасці таварыства «Еўраопт» Максіма Максіменкі,складае ўсяго 12 працэнтаў. Аптымальны асартымент па аптымальных цэнах і другая па напоўненасці, пасля гародніны і фруктаў, таварная група маркету, – дапаўняе Максім Уладзіміравіч сваю першапачатковую інфармацыю. Гандлёвае прадпрыемства мае сваю невялікую ўласную вытворчасць – раздзелачны цэх з грузавым ліфтам, размешчаны ў падвальным памяшканні. Другі паверх маркету – шырокі асартымент спіртных напояў і піва розных гатункаў, пральныя сродкі. Уласна кажучы, лавіна дапытлівых і нецярплівых пакупнікаў перашкодзіла
аўтару гэтых радкоў правясці больш дэталёвую экскурсію. Спадзяюся гэта зрабіць, калі схлыне хваля ажыятажнага попыту і людзі вызначацца, з якою мэтай ім належыць наведаць «Еўраопт».
Пакуль жа здзяйсняліся хаатычныя закупкі і гэта было бачна па змесціве напоўненых карзін. Гронкамі раскупляліся бананы, сапраўды танныя, ківі-«спарышы» ў форме маленькіх сэрцаў. Дарослыя, як малыя, радаваліся рэкламным шарам з загадзя занатаванымі на іх прызнаннямі ў любві да Еўраопту.
Захоўваючы традыцыю, прадстаўнікі фірмы ўручылі намесніку старшыні раённага выканаўчага камітэта Геннадзію Касцевічу сімвалічны ключ ад новага гандлёвага аб’екта. Геннадзь Міраслававіч павіншаваў калектыў і яго кіраўніка – Раісу Рагель з наваселлем.
Віншуем і мы. Няхай «Еўраопт» спраўдзіць нашы надзеі на таргоўлю сучаснага ўзроўню, забяспечвае віляйчан якасным і танным таварам. А здаровая канкурэнцыя ў камерцыйнай справе – толькі на карысць пакупніка. У добры шлях, «Еўраопт»!
Марыя КУЗАЎКІНА
Фота аўтара









Первое впечатление,если честно, без хороших эмоций: люди толкаются, места для прохода мало, в кассах очередь (хочется, чтобы кассиры улыбались, были красиво одеты, причёсаны). Может кто-то со мной не согласится, но это моё мнение…
А мне понравилось, первый день была как на экскурсии, столько всего!!! Раньше ездила на рынок, а вот теперь есть где закупиться поближе!
Магазин нравится. Цены — тоже. Когда покупателей немного в зале — красота! Но когда толкаются с тележками, корзинами — некомфортно. Хочется поскорее на выход