Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

На днях прайшло чарговае пасяджэнне літаратурнай гасцёўні «Дамінанта душы»

На днях прайшло чарговае пасяджэнне літаратурнай гасцёўні «Дамінанта душы», якая функцыянуе пры аддзяленні дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Вілейскі ТЦСАН”. Галоўнай тэмай пасяджэння была размова пра творчасць Барыса Манцэвіча, якому 28 студзеня споўнілася 87 гадоў, і, у прыватнасці, прэзентацыя яго вышэйузгаданай кнігі.

Надзіва цёплай і сардэчнай атрымалася размова творчых людзей, якіх шмат сабралася ў зале. А гэта яшчэ раз пацвярджае, што ўсе мы неабыякавыя да літаратурных набыткаў нашага краю. Барыса Манцэвіча віншавалі і высока ацэньвалі яго кнігі кіраўнік літаратурнай гасцёўні «Дамінанта душы» Антаніна Гарчакова, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ганна Шэпелева, загадчыца аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту Марына Макарава, вядомы на Вілейшчыне і не толькі паэт Уладзімір Цанунін, яго калегі-віляйчане Галіна Капцюг, Марыя Лазовік, Наталія Радзевіч, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі. Ад імя бібліятэкараў – аднадумцаў і сяброў журналіста і пісьменніка – выступіла Яніна Гуліцкая, якая расказала пра супрацоўніцтва з Барысам Манцэвічам і анансавала хуткі выхад у свет яшчэ адной яго кнігі пад назвай «Яны прайшлі праз вайну». Плануецца, што яна выйдзе да юбілейнай для ўсіх нас даты – 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Закончылася сустрэча на высокай ноце (у поўным сэнсе слова) – Барыс Манцэвіч для ўсіх прысутных праспяваў песню, яшчэ раз пацвердзіўшы ісціну, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім.

Ірына БУДЗЬКО/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 129 queries