Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Аўтарскі калектыў Вілейскага каледжу ўзнагароджан Дыпломам рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі

Дыпломам рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі за ўдзел у 18 рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры , педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі ўзнагароджаны аўтарскі калектыў Вілейскага дзяржаўнага каледжу.

Арцём Харашэй выкладае ў каледжы гісторыю. Ён выступіў каардынатарам падрыхтоўкі экспазіцыі да выставы. Расказвае, што распрацоўка прысвячалася абагульненню грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў навучальнай установе. У ёй былі сабрана фота і відэаматэрыялы, сцэнарыі найбольш цікавых мерапрыемстваў, праведзеных у каледжы. Усе яны прысвячаліся Году роднай зямлі, захаванню гістарычнай памяці нашчадкаў.

Арцём акцэнтоўвае ўвагу на тым выхаваўчым вопыце, які ўразіў наведвальнікаў выставы і яе арганізатараў. Напрыклад, урок героя. У час яго адбылася сустрэча навучэнцаў з дачкой Героя Савецкага Саюза, нашага земляка, Уладзіміра Лаўрыновіча – Аленай Лаўрыновіч.Прысутныя з хваляваннем слухалі ўспамін пра роднага чалавека, складзены жанчынай з дзіцячых уражанняў, пачэрпнуты з газетных публікацый і кніг.Напэўна, многія з падлеткаў упершыню усвядомілі ўсе нюансы сірочага лёсу, усю боль перажытага, якая і праз дзесяцігоддзі не пакідае Алену Уладзіміраўну. Яна і сёння, ужо ў вельмі сталым узросце, нясе нашчадкам святую праўду аб подзвігу бацькі. Сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі, наведанне магіл ахвяраў фашызму, арганізаваны ў навучальнай установе Дзень памяці Хатыні… Гэтыя і іншыя моманты ваенна-патрыятычнага выхавання леглі ў аснову выставачнай экспазіцыі, адначасова адлюстраваўшы цікавасць яе арганізатараў да гістарычнага лёсу роднага краю.

Арцём Харашэй, напрыклад, мае схільнасць да гістарычнай навукі яшчэ са школьных гадоў. Удзельнічаў і быў пераможцам алімпіяд розных узроўняў. А пасля заканчэння школы без праблем паступіў на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Займаўся на беларускамоўнай плыні. Сярод сваіх настаўнікаў называе знакамітага беларускага археолага Міхася Чарняўскага, навукоўца Мікалая Плавінскага. Займаючыся на кафедры археалогіі, Арцём удзельнічаў у раскопках старажытных паселішчаў і курганоў. Чым жылі, чым харчаваліся, у што апраналіся далёкія продкі? Зусім не пустыя пытанні. У гістарычных фактах-пралог будучыні, сённяшняга і заўтрашняга дня роднага краю. Капаючы гісторыю, Арцём Харашэй пабываў у многіх мясцінах Беларусі. На стаянцы людзей каменнага веку ў вёсцы Асавец Бешанковіцкага раёна , сярод залежаў торфу, удалося знайсці каменныя сякеры, луску рыбы, шалупінне лясных арэхаў. Торф, як найлепшы кансервант, захаваў гэтыя сляды мінулага для нашчадкаў… Арцём скончыў магістратуру. Цяпер займаецца ў аспірантуры. Піша навуковую працу.

– Існуе міф наконт “беднасці”нашай гісторыі.І распаўсюджваюць яго дылетанты ад гістарычнай навукі. – Разважае Арцём Юр’евіч. – Другая канстытуцыя ў свеце, пасля амерыканскай, стваралася на беларускіх землях. У Беларусі з’явілася першая друкаваная кніга. Звернемся да выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны… Кожны курган, кожны старажытны могільнік – гэта захаваная гісторыя нашай зямлі. Калі прыехаў у Вілейку, я быў уражаны экспазіцыяй краязнаўчага музея, прысвечанай першай сусветнай вайне, якая стала лёсавызначальнай для Еўропы. А ваенныя дзеянні праходзілі таксама ў нашым краі. Хоць бы тая шырока вядомая Нарачанская аперацыя.

Арцёму вядомы неацэнны кошт слядоў далёкіх продкаў, пакінутых на нашай зямлі. І ён шчодра дзеліцца сваім веданнем з маладым пакаленнем, запальваючы юных жаданнем дасканала вывучаць і любіць сваю родную зямлю.

Марыя Раманава, кіраўнік клуба “Юны Журналіст” Вілейскага каледжу

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 50 queries