Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Абрад Саракі аднавілі ў вёсцы Куранец

Упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў па вуліцах Куранца на Саракі хадзіла моладзь – удзельнікі дзіцячага фальклорнага гурта «Дзіва» – і з песнямі гукала вясну.

Святкаванне пачалося з таго, што ўдзельнікі абраду, сабраўшыся разам каля Дома культуры, пачалі абыходзіць вёску, па чарзе завітваючы ў двары да аднавяскоўцаў. Ім жадалі здароўя, моцы на ўвесь год і добрага ўраджаю, спявалі вяснянкі, гулялі ў гульні, ладзілі абрад «затанцоўвання» вясны, а гаспадары ў сваю чаргу частавалі дзетак цукеркамі, яблыкамі, пірагамі. Як расказала кіраўнік гурта Наталля Дзік, быў адноўлены і такі цікавы элемент абраду, як адорванне гаспадыні аскепкам глінянага гарлачыка. Яго давалі як знак дабрабыту і як пажаданне ўрадлівага году. А калі гаспадыня адмаўлялася браць, то пакідалі ёй нежанатага хлопца, які павінен быў дапамагаць ёй цэлы год. А на наступны год, яго можна было… прадаць. Пра такі абрад Наталля даведалася даўно ад старэйшых жанчын Куранца.
А само гуканне адбылося на пагорку ля вёскі. Дзеці ўпрыгожылі бярозку рознакаляровымі стужкамі, птушкамі шчасця, вадзілі вакол дрэўца карагоды, спявалі вяснянкі, гулялі ў традыцыйныя гульні. Цікавай часткай свята стала падкідванне выпячаных птушак угару.

Раней лічылася, што такі абрад павінен быў паскорыць прылёт «сарака выраяў», а значыць, і прыход цёплай пары.

– Мы ў Куранецкім СДК лічым захаванне народных традыцый і перадачу іх маладому пакаленню сваёй галоўнай мэтай, – падкрэсліла Наталля Дзік.

Подготовила Ирина ТРУБАЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 64 queries