Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Шумна і весела сустракалі вясну

Традыцыйна Масленіца – вельмі вясёлае, шумнае і любімае народнае свята як для дарослых, так і для дзятвы.

Сімваламі гэтага свята лічацца сонца, бліны і Масленіца – гаспадыня гэтага свята. У масленічны тыдзень людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну, водзяць карагоды і ладзяць гулянні, імкнуцца прыцягнуць ласку сонейка, каб яно іх абагрэла і дапамагло ў цяжкую хвіліну.

Вясёлыя праводзіны зімы прайшлі ў пятніцу і ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 5 г. Вілейкі». Выхаванцы, разам з педагогамі, выйшлі на вуліцу, каб праводзіць зіму песнямі, скокамі, гульнямі, паклікаць і весела сустрэць вясну. Зіма, вядома, ні як не згаджалася зыходзіць і спрабавала ім перашкодзіць, але дзеці, разам з Масленіцай, не дазволілі ёй гэтага зрабіць: усе заданні выканалі, загадкі адгадалі, у спаборніцтвах перамаглі, і Зіме нічога не засталося, як развітацца да наступнага года і саступіць свае правы Вясне.

Напрыканцы свята рабяты, папяровымі сонейкамі ад Масленіцы, загадваючы жаданне, упрыгожылі галінкі дрэў на вучастках дзіцячага садка, а потым у групах ўсіх чакалі смачныя бліны з варэннем.

Ад яркіх эмоцый свята і чакання цуду дзіцячыя вочы ззялі захапленнем, а з твара не зыходзіла ўсмешка. Паўсюль панавала атмасфера радасці і весялосці. Святам зіму правялі! Будзем чакаць вясну!

Алена ЛЕШЧАНКА, намеснік загадчыка па АД ДУА «Яслі-сад №5 г.Вілейкі»

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 61 queries