Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Сустрэча з родным словам адбылася ў класе-музеі імя Івана Лашуткі

На днях у сярэдняй школе № 3, дзе створаны адзіны ў рэспубліцы клас-музей паэта-земляка, прайшла гарговая сустрэча з беларускім словам. Цікавую праграму для навучэнцаў трэцяй, першай і пятай гарадскіх школ і педагогаў падрыхтавала дырэктар цэнтра эстэтычнага выхавання Таццяна Захарыч, колішняя вучаніца і настаўніца гэтай школы. Гучалі вершы Івана Лашуткі, якія чытала Таццяна Захарыч, дачка паэта Лілія Іванаўна Твярдоўская і яго праўнучка Паліна Твярдоўская, а таксама многія з прысутных у зале.

Напрыканцы сустрэчы адбылася цікавая размова з пераможцамі чытальніцкага конкурсу, які праходзіў у рамках II раённага літаратурна-музычнага фестывалю «Светлае слова» Раманам Ганчаром, Палінай Твярдоўская і Палінай Ткачэнка.

Ірына БУДЗЬКО/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 66 queries