Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Знайсці сваё месца ў жыцці

Нядаўна на базе школьнага народнага музея «Ільянскія далягляды» адбылася сустрэча з былым вучнем школы, навучэнцам спецыялізаванага ліцэя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Антонам Івашанкам.

Заўсёды актуальным застаецца пытанне прафарыентацыі сярод вучняў і выпускнікоў устаноў адукацыі: дзе знайсці сваё месца,каб вучоба, а ў будучым і праца, прыносілі задавальненне, карысць людзям, душэўную раўнавагу? І вельмі своечасовай становіцца сустрэча альбо знаёмства з людзьмі, якія ўжо вызначылі свой жыццёвы шлях.

На базе школьнага народнага музея «Ільянскія далягляды» (кіраўнік Людміла Маркевіч) Ільянскай агульнаадукацыйнай школы імя А.А. Грымаця ў «Клубе цікавых сустрэч», сумесна з мастацкім кіраўніком Ільянскага сельскага Дома культуры Ірынай Івашанка, у рамках прафарыентацыі адбылася сустрэча з былым вучнем школы, навучэнцам 10 «А» класа спецыялізаванага ліцэя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Антонам Івашанкам.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем глядзелі відэапрэзентацыю вышэйназванай установы, слухалі цікавае выступленне юнака, даведаліся аб умовах вучобы, ўнутраным распарадку дня, фізічных нагрузках, цікавых мерапрыемствах, аб спартыўных спаборніцтвах і зразумелі, што для вучобы ва ўстанове такога накірунку патрэбны цвёрды характар, самадысцыпліна, мэтанакіраванасць.

Антон ужо чацвёрты год з’яўляецца навучэнцам ліцэя і вельмі задаволены тым, што змог з годнасцю пераадолець расстанне з вялікай дружнай сям’ёй, з сябрамі, настаўнікамі роднай школы і цяпер ўпэўнена кіруецца да пастаўленай мэты – стаць патрэбным грамадству і Радзіме чалавекам.

Спадзяёмся, што ў сэрцах некаторых хлопчыкаў і дзяўчынак з’явілася жаданне стаць такімі ж упэўненымі, дысцыплінаванымі, уважлівымі да сябе, сяброў, настанікаў людзьмі, як Антон Івашанка.

Ільянскі сельскі Дом культуры

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 64 queries