Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Да Дня бібліятэк. Кніганошы – на старонках летапісу вілейскіх бібліятэк

15 верасня – Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні гэтай даты разам
з намеснікам дырэктара ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік» Галінай Аўласовіч мы пагарталі старонкі гісторыібібліятэчнай справы Вілейшчыны.

Людміла Іванаўна Шалкоўская, загадчыца і дырэктар Вілейскай

ЦБС з 1954 па 1986 гады (за сталом). Фота прадстаўлена бібліятэкай

 

І на самой справе гартаць ёсць што – яшчэ ў 2001 годзе была выдадзена кніга «Гісторыя бібліятэчнай справы Вілейскага раёна». Ды і мінулае ў вілейскіх бібліятэк было цікавым і разнастайным. Расказвае Галіна Аўласовіч:
– Першыя бібліятэкі на Вілейшчыне з’явіліся ў пачатку 40-га года, але вайна абарвала культурнае будаўніцтва ў раёне. І толькі пасля вызвалення пачалося адкрыццё бібліятэк і клубаў. Вядома ж, ажыццяўлялася яно вельмі марудна, бо кніг не хапала, немагчыма было знайсці неабходныя памяшканні. Але энтузіязм бібліятэкараў, іх жаданне данесці друкаваны радок да кожнага жыхара рабілі сваю справу, тым больш, што ўрад рэспублікі ажыццяўляў фінансаванне бібліятэчнай галіны. Была пастаўлена задача давесці фонды раённых бібліятэк да 10 тысяч экзэмпляраў асобнікаў, сельскіх бібліятэк – да 2 тысяч экзэмпляраў, хат-чытальняў – да 1 тысячы экзэмпляраў. Менавіта на пачатак 50-х гадоў і прыходзіцца пік адкрыцця хат-чытальняў. У сродках масавай інфармацыі за 1955 год паведамлялася аб тым, што ў раёне працуе 35 культпрасветустаноў. Тады ж прыйшлі на працу Гурновіч Я.А., Хоміч А.М., Герасімовіч Н.М., Саўчыц М.Ц., Дашкевіч М.І. і інш.
У пачатку 60-х гадоў вялікая работа праводзілася па ўпарадкаванні сеткі бібліятэк, калгасныя і прыклубныя бібліятэкі аб’ядноўваліся і на іх базе ствараліся сельскія філіалы. У населеных пунктах, якія не мелі стацыянарных бібліятэк, арганізоўваліся перасоўкі для абслугоўвання жыхароў, якія па аб’ектыўных прычынах не маглі наведваць бібліятэкі, выдзяляліся чытальнікі і кніганошы.

ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” наведалі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі і намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Аляксандравіч Суша. Вілейская бібліятэка сустракала і свайго земляка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, загадчыка навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Анатоля Мікалаевіча Сцебураку.

5 сакавіка ў Бібліятэцы сямейнага чытання адбылася вечарына, прысвечаная 205-годдзю ўкраінскага паэта, мастака, філосафа, Вялікага Кабзара і прарока — Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі, якую арганізавала Вілейская раённая бібліятэка. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі: першы намеснік пасла Украіны ў Беларусі Урублеўскі Пётр Юр’евіч, сакратар пасольства Украіны Траян Павел Юр’евіч, заслужаны работнік культуры Украіны, старшыня Мінскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Заповіт” Галіна Яфімаўна Калюжная і члены грамадскага аб’яднання “Заповіт”, старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Чабатар Алена Аляксандраўна, навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Коласава Вольга Аляксандраўна.

Удасканальванню дзейнасці бібліятэк заўсёды надавалася вялікая ўвага з боку ўрада рэспублікі, і ў 1974 годзе было прынята рашэнне аб цэнтралізацыі сеткі масавых бібліятэк. Яна давала магчымасць аб’яднаць намаганні і матэрыяльныя рэсурсы, дабіцца павышэння эфектыўнасці абслугоўвання насельніцтва. Цэнтралізацыя дазваляла ліквідаваць дубліраванне ў камплектаванні фондаў, давала магчымасць больш шырока карыстацца адзіным фондам раёна. Восенню 1978 года яна завяршылася і атрымала дастаткова высокую адзнаку кіраўніцтва вобласці. У хуткім часе з’явіўся загад Міністэрства культуры СССР «Аб зацвярджэнні часовых тыпавых штатаў ЦБС» і былі выдаткаваны пэўныя грашовыя сродкі. Пачалося папаўненне бібліятэк маладымі кадрамі. Уся работа значна актывізавалася.

На пачатак 1980 года агульны фонд Вілейскай ЦБС складаў звыш паўмільёна экзэмпляраў, а менавіта 745083, які размяшчаўся ў 79-ці масавых бібліятэках. Чытачоў было амаль 43 тысячы чалавек, кнігавыдача складала звыш 840 тысяч экзэмпляраў і працавала 97 работнікаў. Дырэктарам ЦБС была Людміла Іванаўна Шалкоўская.

Хутка ідзе час, першыя бібліятэкары ўжо на адпачынку, некаторых нават няма ў жывых. Яны адыходзяць, забіраючы з сабой подых таго часу…
Цяпер на тэрыторыі раёна дзейнічае 20 бібліятэк, агульны фонд ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік» складае больш за 235 тысяч экзэмпляраў. Паслугамі бібліятэк карыстаецца больш за 16 тысяч чытачоў, якім выдаецца ў год больш за 312 тысяч экзэмпляраў.
Падрыхтавала Ірына ТРУБАЧ

 

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 69 queries