Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Юным вилейчанам в День конституции вручили паспорта. Фоторепортаж

Па традыцыі ў Дзень Канстытуцыі лепшым навучэнцам Вілейскага раёна ўручылі пашпарты грамадзян Беларусі.

Урачыстае ўручэнне пашпартоў 14-гадовым віляйчанам адбылося ў Вілейскім Палацы культуры ў мінулую суботу, 14 сакавіка. У рамках усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі» выдатнікам вучобы, актывістам і пераможцам алімпіяд і конкурсаў з усяго раёна прадстаўнікі кіраўніцтва рэгіёну, у прысутнасці ветэранаў вайны і працы, уручыла іх першы дакумент – пашпарт.

ярод юных віляйчан, якія ў гэты дзень атрымалі пашпарт, быў Вадзім Кучко, навучэнец Залескага навучальна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа. Напярэдадні Дня канстытуцыі Вадзім адзначыў свой 14-ты дзень нараджэння. Таму разам з пашпартам і сувенірнай кнігай старшыня райвыканкама ўручыў яму памятны падарунак. Вадзім Кучко – актыўны ўдзельнік шматлікіх алімпіяд па розных прадметах, ён захапляецца суда- і ракетамадэліраваннем. Удзельнічаючы ў конкурсе навукова-даследчых работ, ён сам сабраў металашукальнік і прадставіў сваю распрацоўку журы. Разважаючы пра будучыню, Вадзім кажа:

– Зараз галоўны мой абавязак – гэта вучоба, вельмі цікаўлюся і тэхнічнымі распрацоўкамі. А якую выбраць прафесію ў будучым, пакуль не думаў, але хутчэй за ўсё гэта будзе спецыяльнасць, звязаная з тэхнікай.

Як адзначыў Вадзім, гэты дзень ён запомніць надоўга, бо атрымаць пашпарт у дзень свайго нараджэння – гэта асаблівая падзея.

– Канстытуцыя – гэта аснова нашай дзяржаўнасці. І вельмі ганарова, што менавіта ў гэты дзень вы атрымоўваеце свой першы грамадзянскі дакумент, – адзначыў у сваім віншаванні старшыня Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Алег Бегунец, уручаючы пашпарты моладзі. – Атрымаўшы галоўны дакумент у сваім жыцці, вы цяпер з’яўляецеся сапраўднымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Сёння пачынаецца адлік вашага свядомага жыцця. І ўсё ў вашых руках, бо менавіта вам ствараць будучыню нашага раёна, нашай краіны.

Разам з дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дырэктарам Ільянскай сярэдняй школы імя А.Грымаця Ігарам Юшко, і начальнікам аддзялення па грамадзянству і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Вілейскага райвыканкама Таццянай Зібровай старшыня райвыканкама Алег Бегунец, акрамя пашпарта кожнаму юнаку і дзяўчыне ў падарунак ўручылі маляўнічае ілюстраванае выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і Канстытуцыю.

– Паважаныя ветэраны, моладзь, 15 сакавіка наша краіна адзначае Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На Вілейшчыне ўжо добрай традыцыяй стала правядзенне раённага этапа Усебеларускай патрыятычнаяй акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» напярэдадні гэтага дня, – адзначыла намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга, якая разам са старшыней раённага савета ветэранаў Ганнай Шэпелевай таксама ўручыла пашпарты юным грамадзянам Вілейшчыны. – Па ўсёй нашай краіне праходзяць урачыстыя сустрэчы з моладдзю, на якіх юным беларусам ўручаецца іх першы грамадзянскі дакумент – пашпарт. Вы пакаленне, ад якога будзе залежыць будучае нашай краіны. Таму жадаю вам плённай вучобы, а ў будучым – добрай прафесіі. Памятайце, што трэба цаніць сваю спадчыну, традыцыі мінулых пакаленняў, каб стварыць годную будучыню.

– Вы «залатое» пакаленне нашай моладзі – наша будучыня, – пачала сваё віншаванне моладзі старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Шэпелева. – Сёння вы атрымоўваеце сапраўдную пуцёўку ў жыццё – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Будзьце заўсёды на вышыні, шануйце і працягвайце працоўныя традыцыі папярэдніх пакаленняў.

Сярод прысутных ганаровых гасцей мерапрыемства былі ветэраны вайны і працы, непаўналетнія вязні Святлана Гушчонак, Валянціна Валынец, Міхаіл Уласік. Да маладога пакалення звярнулася ветэран працы, непаўналетні вязень Святлана Гушчонак, якая адзначыла, што галоўнай задачай для 14-гадовых юнакоў і дзяўчат на сёння з’яўляецца іх старанная вучоба, каб у будучым, выбраўшы кожны сваю прафесію, тварыць і дзейнічаць на карысць сваёй радзімы і Вілейшчыны, памятаючы гераізм ваеннага пакалення сваіх продкаў.

Вось імёны тых, хто атрымаў у гэты дзень свой першы дарослы дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Сярод іх навучэнцы Вілейскай гімназіі №2: Раман Леошка – хлопец адрозніваецца цікаўнасцю, кемлівасцю, удзельнічае ў грамадскім жыцці гімназіі і класа, актыўна займаецца спортам (футболам, настольным тэнісам), цікавіцца камп’ютарнымі тэхналогіямі, марыць стаць інжынерам; Ілля Паўловіч – адказны, уважлівы, спагадлівы, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця класа і гімназіі, член класнага самакіравання, любіць і ўмее майстраваць, захапляецца фізікай; Артур Хачатран – харызматычны, добры, трымае сваё слова, захапляецца музыкай і гісторыяй, экскурсавод музея гімназіі, член гуртка «Музейная справа», актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця класа і гімназіі, член класнага самакіравання; Юлія Чамарова – выдатніца вучобы, уважлівая, адказная, працавітая, сумленная, мэтанакіраваная, пераможца другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Матэматыка», захапляецца маляваннем, скрапбукінгам, лёгкай атлетыкай.

Навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Вілейкі: Міхаіл Парфяновіч – выдатнік вучобы, таварыскі і актыўны хлопец, на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу па распрацоўцы камп’ютарных гульняў «Патрыёт.by» заняў другое месца, а ў раённым конкурсе «Камп’ютар. Інтэрнэт. Адукацыя» – першае; Таццяна Капцюг – актыўная ўдзельніца творчай і грамадскай дзейнасці класа і школы, з’яўляецца членам клуба юных ратавальнікаў-пажарных, валанцёрскага атрада піянерскай дружыны, пастаянным удзельнікам і ініцыятарам дабрачынных акцый у школе; Яўгенія Плясунова – творчая, спагадлівая, цэніць у людзях сумленнасць, найбольш актыўна праяўляе сябе ў валанцёрскай і прафілактычнай дзейнасці класа і школы, з’яўляецца членам клуба юных ратавальнікаў пажарных, валанцёрскага атрада піянерсткай дружыны.

Вучаніца Людвіноўскай сярэдняй школы Кацярына Гараніна – выдатніца вучобы, актывістка піянерскага руху, захапляецца тэатральнай і мастацкай творчасцю, з’яўляецца неаднаразовай пераможцай разнастайных конкурсаў.

Навучэнец Сцешыцкага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячага сада – сярэдняя школа Радзівон Арцішэўскі – таленавіты, актыўны і спартыўны, выдатна іграе на гітары, калекцыяніруе кубікі Рубіка і віртуозна іх збірае. Навучэнка Любанскай сярэдняй школы Вікторыя Марковіч – пераможца раённага конкурсу «Добры дзень, свет!», удзельніца шэрагу конкурсаў работ даследчага характару Мінскай вобласці, прымае актыўны ўдзел у жыцці школы і класа.

Навучэнка Нарацкай сярэдняй школы Вікторыя Корсак – член савета піянерскай дружыны імя Героя Савецкага Саюза Канстанціна Зубовіча, стараста класа, удзельніца дыягнастычнай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Беларуская мова», член зборнай каманды школы па гандболе, захапляецца гульнёй на скрыпцы, марыць стаць дызайнерам.

Навучэнка Чурлёнскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа Вікторыя Стасілевіч – выдатніца вучобы, пераможца дыягнастычнай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Беларуская мова», пераможца абласнога конкурсу творчых работ «Ратавальнікі вачыма дзяцей».

Навучэнец Залескага навучальна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа Вадзім Кучко – старанны і адказны, сабраны і ўраўнаважаны навучэнец з добрымі здольнасцямі, удзельнік школьных і раённых алімпіяд па розных прадметах.

Навучэнцы Вілейскай гімназіі №1 «Логас» Анастасія Сафонава – выдатніца вучобы, перавагу аддае вывучэнню хіміі і біялогіі, найбольш актыўна прымае ўдзел у разнастайных дабрачынных акцыях і мерапрыемствах; Агата Дзятко – выдатніца вучобы, стараста класа, любімыя заняткі – чытанне, маляванне, займаецца ў тэатральнай студыі, а таксама класічнымі і спартыўнымі танцамі; Андрэй Борыс – валодае шырокім кругаглядам, выдатнік вучобы, з энтузіязмам удзельнічае ў розных інтэлектуальных конкурсах, прадметных алімпіядах, з’яўляецца членам інтэлектуальнага клуба «Эрудыт».

Навучэнцы сярэдняй школы №5 горада Вілейкі Леанід Лапшын – малады чалавек з актыўнай пазіцыяй, які прымае ўдзел ва ўсіх масавых мерапрыемствах школы, горада і раёна, адказна ставіцца да даручаных спраў і заўсёды падыходзіць да іх з уласным творчым бачаннем; Артур Навойчык – юнак, які ўмее паставіць перад сабой мэту і дасягнуць яе, нават калі мэта для многіх недасягальная, сур’ёзны і адказны; Дар’я Андрашчук – сціплая, але вельмі пазітыўная дзяўчына, актыўная ўдзельніца многіх прадметных конкурсаў у раёне, вобласці і рэспубліцы, што, аднак, не перашкаджае ёй з захапленнем займацца творчасцю і наведваць некалькі аб’яднанняў па інтарэсах; Ілля Вашынка – сур’ёзны і мэтанакіраваны малады чалавек, актыўна займаецца спортам, годна прадстаўляе сваю школу і раён на спартыўных спаборніцтвах, прымае актыўны ўдзел у творчым жыцці класа і школы.

Навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Вілейкі: Карына Іванюк – старшыня піянерскай дружыны імя Зоі Касмадзям’янскай, член парадна-цырыманіяльнага атрада па ўскладанні гірлянды славы, пастаянная ўдзельніца творчых конкурсаў «Ратавальнікі вачыма дзяцей», «Ліст вызваліцелю»; Валерыя Хрушчынская – дзяўчына аматар дзейнасці ў сферы краязнаўства, прымае ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях гістарычнай накіраванасці, пераможца абласнога конкурсу даследчых работ, захапляецца маляваннем; Данііл Дубік – малады даследчык у вобласці хіміі, актыўна займаецца валанцёрскай дзейнасцю, удзельнік абласнога этапа конкурсу інавацыйных праектаў «100 ідэй для Беларусі», марыць зрабіць адкрыццё ў сферы ўжывання ферымагнітнай вадкасці; Аляксандра Грачанік – захапляецца вывучэннем моў, заўсёды актыўна ўдзельнічае ў прадметных алімпіядах па англійскай мове, займаецца валейболам і дэкаратыўна-прыкладной творчасцю.

У асобах гэтых маладых і амбіцыйных віляйчан – аблічча усяго новага пакалення маладых беларусаў, пазітыўных і таленавітых, хто зможа прынесці шмат карысці сваёй Айчыне.

Сяргей ГАНЧАР/фота аўтара

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фото Сергея ГОНЧАРА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 134 queries