Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Як у школе №3 праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі

З 1 па 30 красавіка праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні, уборцы і азеляненні тэрыторый.

Настаўнікі і вучні СШ №3 старанна працуюць на добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі

«Ёсць такое цвёрдае правіла: устаў раніцой, памыўся, прывёў сябе ў парадак – і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету». Гэта правіла Маленькага прынца, пра якога напісаў у аднайменным творы вядомы французскі пісьменнік Экзюперы. Менавіта гэтыя словы сталі своеасаблівым дэвізам, заклікам да дзеяння для калектыву гарадской сярэдняй школы №3. У кожнага з нас, згадзіцеся, – свая «планета», на якой трэба наводзіць парадак, а іх «планета» – школьная тэрыторыя.

– У нас распрацаваны план мерапрыемстваў па правядзенні месячніка, – расказаў дырэктар установы Мікалай Гіро. – Запланаваны, выкананы і выконваюцца самыя розныя работы па добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі. А гэта – устаноўка агароджы, абрэзка дрэў і кустоў, афарбоўка бетонных слупоў, агароджы, кветнікаў і іншае. На месца знесенага будынка ціра, які стаяў на нашай тэрыторыі, нашы шэфы – працаўнікі ПМК-88 – прывезлі зямлю, і тут хутка мы зробім прыгожыя кветнікі. Добраўпарадкоўваем і пляцоўку ля кантэйнераў для збору цвёрдых гаспарадчых адыходаў. З першага дня красавіка пачалі дружна працаваць усім калектывам, таму што нам неабыякава, якімі будуць і наша тэрыторыя, і наша малая радзіма, і экалогія ўвогуле. Асаблівы настрой стварае і ўсведамленне таго, што бягучы год у нас асаблівы, юбілейны – будзем адзначаць 75-годдзе Вялікай Перамогі. Хочацца і нам унесці лепту ў добрыя справы.

Зроблена ўжо нямала, але яшчэ шмат спраў і задумак наперадзе. Настаўнікі і вучні школы старанна працуюць дзеля галоўнага: каб на іх маленькай «планеце» – школьнай тэрыторыі – былі парадак і прыгажосць.

Ірына БУДЗЬКО/Фота прадастаўлена СШ №3 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 131 queries